Вы тут

Форум у Віцебску стаў рэкардсменам па колькасці замежных удзельнікаў


Віцебскі інвестыцыйны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» сёлета стаў рэкардсменам па колькасці замежных удзельнікаў, новаўвядзенняў і цікавых прапаноў. У мерапрыемстве паўдзельнічалі больш за 500 прадстаўнікоў дзелавых колаў прыкладна з 20 краін. Форум адбыўся ў самым цэнтры старажытнага горада — Летнім амфітэатры.


Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай ШАРСНЁЎ, вітаючы ўдзельнікаў, адзначыў, што ў Віцебшчыны вельмі выгаднае геаграфічнае становішча, а таксама ў краіне створаны вельмі прыцягальныя для патэнцыйных інвестараў умовы для дзейнасці.

У рэгіёне насамрэч ёсць унікальныя прапановы для ахвотных стварыць прадпрыемства, распачаць зарабляць на турызме, аказанні паслуг і гэтак далей. Інвестараў, напрыклад, зацікавіла адпрацоўка новай мадэлі бізнес-дзейнасці ў Аршанскім раёне, дзе дадзены значныя прэферэнцыі. Умовы, аб якіх мараць у развітых краінах, дазволяць акупляць ўкладзеныя грошы за параўнальна невялікі час.

Намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ЯРАШЭВІЧ канстатаваў, што ў краіне зроблены значны скачок па стварэнні прывабных умоў для бізнесу. Усяго за дзесяць гадоў у рэйтынгу Сусветнага банка з 110-й пазіцыі Беларусь перамясцілі ў спіс сарака самых прывабных для інвестараў краін. У дзесяць разоў скарацілі патрабаванні: санітарныя, тэхналагічныя, ветэрынарныя і іншыя.

Спікеры на форуме адзначалі, што актывізацыі бізнесу, навукі, спорту і турызму паспрыяў бязвізавы рэжым. Ён актывізаваў і інвестыцыйную дзейнасць.

Дзелавыя людзі падчас дыскусій на мерапрыемстве не раз агучвалі, што беларускае інвестыцыйнае заканадаўства адпавядае найлепшым аналагам у свеце.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта БАХАДУР, выступаючы перад удзельнікамі форуму, адзначыла, што адной з прыцягальных умоў для інвестараў з'яўляецца цудоўная прыгажосць беларускай прыроды.

Дарэчы, на Віцебшчыне вельмі выгадна зарабляць на турызме. Упершыню ў краіне больш за 210 участкаў вызначаны ў самых маляўнічых і экалагічна чыстых месцах. Напрыклад, на больш чым ста азёрах інвестары у заяўляльным парадку могуць заняцца арганізацыяй турызму, адпачынку, аздараўлення. Што да канкрэтных прапаноў, то патэнцыйным інвестарам на бізнес-мерапрыемстве прапаноўвалі купіць сажалкавую гаспадарку па вырошчванні і перапрацоўцы рыбы. Ёсць магчымасць укласці грошы ў развядзенне авечак новай для Беларусі пароды, якую фермер прывёз з Ленінградскай вобласці. На выстаўцы дэманстраваліся ўнікальныя пад'ёмнікі, якія вырабляюцца ў Віцебскай вобласці, сельскагаспадарчая тэхніка, станкі і іншае.

Сярод цікавых праектаў быў прадстаўлены і кластар устаноў адукацыі. Дырэктар віцебскай СШ № 29 Ірына ШУШКЕВІЧ прэзентавала адну з распрацовак. Педагогі школы стварылі вучэбна-метадычны комплекс па навучанні дзяцей і бацькоў фінансавай адукаванасці. Гэта дазволіць зацікавіць беларусаў магчымасцю распачаць сваю справу.

На форуме было падпісана больш за дзесяць пагадненняў. Сярод іншых — і органамі ўлады. Напрыклад, дарожная карта — паміж аблвыканкамам і ўрадам Саратаўскай вобласці — аб гандлёва-эканамічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве.

Замежныя бізнесмены і дыпламаты з вялікай цікавасцю назіралі за першым у рамках форуму абласным конкурсам маладзёжнага руху WorldSkіlls. Міжнародныя чэмпіянаты WorldSkіlls праводзяцца раз на два гады ў розных краінах. Іх мэта — вызначыць найлепшых прадстаўнікоў рабочых прафесій. У Віцебску клас паказвалі, у прыватнасці плітачнікі, муляры, швачкі... Зразумела, што пры стварэнні прадпрыемстваў неабходны высокапрафесійныя кадры, якія адпавядаюць патрабаванням часу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Умовы спрыяльныя, прапановы прывабныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.