Вы тут

У лясной галіне вызначаць самую "ўзроставую" дынастыю


Напярэдадні прафесійнага свята Дня работнікаў лесу у галіне выберуць самую “ўзроставую” дынастыю. Тэматычны конкурс праводзіць “Беларуская лясная газета”, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.


"Лясная гаспадарка галіна, якая, мабыць, як ні адна іншая, славіцца сваімі дынастыямі. У многіх сем'ях служэнне лесу стала сапраўднай сямейнай традыцыяй ужо для некалькіх пакаленняў, а іх агульны працоўны стаж даўно пераваліў за векавы”, адзначаюць арганізатары.

Прыняць удзел у конкурсе змогуць усе ахвотныя. Для гэтага неабходна ў тэрмін да 15 ліпеня даслаць у рэдакцыю “БЛГ” дакументальна пацверджаны аддзелам кадраў факт працы ў галіне бліжэйшых сваякоў (муж, жонка, бацька, маці, дзеці, унукі, праўнукі і г.д.). Паштовы адрас рэдакцыі: 220121, г. Мінск, вул. Матусевіча, 23.

Па выніках конкурсу будзе вызначана самая “ўзроставая” дынастыя і самая шматлікая,  яна працуе зараз. Пераможцы будуць запрошаны на рэспубліканскае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў лесу, дзе будуць адзначаны каштоўнымі прызамі.

Акрамя таго, гісторыі дынастый будуць апублікаваныя на старонках друкаванага выдання, а іх фотаздымкі размешчаны на старонках міністэрства ў сацыяльных сетках.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?