Вы тут

Беларускія выдавецтвы прымуць удзел у Санкт-Пецярбургскім кніжным салоне


Сем беларускіх выдавецтваў прымуць удзел у XIV Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне, які пройдзе з 23 па 26 мая, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.


Сваю прадукцыю на выстаўцы прэзентуюць выдавецтвы "Беларусь", "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Мастацкая літаратура", "Вышэйшая школа", "Народная асвета", "Пачатковая школа", Выдавецкі дом "Звязда". Будуць прадстаўлены праекты, выпушчаныя ў 2018-2019 гадах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена кніжным навінкам, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама друкаванай прадукцыі, прымеркаванай да II Еўрапейскіх гульняў. Знойдуць адлюстраванне ў кніжных праектах тэмы Года малой радзімы і юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

Акрамя прэзентацый на беларускім стэндзе запланаваны перагаворы па пастаўцы электроннага кантэнту выдавецтва "Вышэйшая школа" санкт-пецярбургскім кампаніям, круглы стол у магазіне "Кнігарня пісьменніка", у якім у 2017 годзе быў адкрыты аддзел беларускай кнігі.

XIV Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон будзе праходзіць на традыцыйнай пляцоўцы - у Міхайлаўскім манежы. Акрамя маскоўскіх і пецярбургскіх выдавецтваў на берагі Нявы з'едуцца прадстаўнікі кніжнай індустрыі з 12 расійскіх рэгіёнаў і 20 краін свету. Салон прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Данііла Граніна і Года тэатра. Арганізатарамі форуму выступаюць Расійскі кніжны саюз, Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях, Камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ Санкт-Пецярбурга.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».