Вы тут

На “Сахараўскіх чытаннях” абмяркуюць глабальныя экалагічныя рызыкі


Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сахараўскія чытанні—2019”: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя” пройдзе 23-24 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.


Ва ўрачыстым адкрыцці форуму прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па надзвычайных сітуацыях, Белдзяржуніверсітэта, Выканаўчага камітэта СНД, Беларускай атамнай электрастанцыі, дыпмісій Германіі, Францыі, Таджыкістана, Туркменістана, Грузіі і іншых.

Свае даклады на канферэнцыі прадставяць больш за 400 навукоўцаў з 17 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Польшчы, Германіі, Сербіі, Турцыі, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, Італіі, Ірана, Францыі, Швецыі і ЗША.

Мэта форуму — аб'яднаць намаганні вядучых навукоўцаў і практыкаў, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з розных краін для ацэнкі ўплыву тэхнічнага прагрэсу на навакольнае асяроддзе і чалавека, а таксама распрацаваць меры па зніжэнні негатыўнага ўплыву чалавека на прыроду.

У рамках канферэнцыі запланавана работа 12 тэматычных секцый: навукоўцы абмяркуюць глабальныя экалагічныя рызыкі,  метады біямедыцынскай дыягностыкі, адаптацыю функцыянальных сістэм чалавека да экстрэмальных фактараў асяроддзя, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў ахове здароўя; эколагаарыентаванае фізічнае выхаванне і іншыя пытанні. 

Таксама будзе арганізавана праца двух круглых сталоў: “Актуальныя праблемы біямедыцынскай этыкі” і “Актуальныя пытанні лінгвістычнай падрыхтоўкі спецыялістаў экалагічнага профілю да прафесійнай і міжкультурнай камунікацыі".

У рамках канферэнцыі ўдзельнікам будуць прадстаўлены сацыяльна-экалагічныя праекты па экаўпакоўцы  і асобным зборы смецця.

Арганізатарам форуму выступае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.