Вы тут

Менш за 4% мінскіх трамваяў з'яўляюцца нізкапольнымі


Больш за 80% наземнага гарадскога транспарту Мінска з'яўляецца нізкапольным і прыстасаваным для абслугоўвання людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата і іншых аслабленых асоб. Пра гэта паведаміла сёння старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч ў прэс-цэнтры БЕЛТА.


Фота blizko.by

У Мінску працягваецца работа па адаптацыі гарадскога транспарту для фізічна аслабленых асоб. На пачатак гэтага года на балансе КУП "Мінсктранс" знаходзіцца 1145 нізкападлогавых аўтобусаў - 80,2% ад агульнай колькасці, абсталяваных апарэллю - 52%.

Таксама 98,4% тралейбусаў з нізкай падлогай, 240 тралейбусаў абсталяваныя апарэллю (29,4%). Налічваецца 27 нізкападлогавых электробусаў.

Найбольш не прыстасаваныя трамваі - толькі 5 з 137 аснашчаны апарэллю (3,6%). "Удзельная вага наземнага нізкападлогавага рухомага складу сталіцы складае 82% ад агульнай колькасці транспарту, абсталяванага апарэллю - 46%. У 2019 годзе плануецца набыць 158 нізкападлогавых аўтобусаў і 43 электробусы", - сказала Жанна Рамановіч. Сталічны метрапалітэн таксама ў ліку перадавых прадпрыемстваў па стварэнні безбар'ернай інфраструктуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?