Вы тут

У Італіі перакуліўся аўтобус з турыстамі. Адзін чалавек загінуў


У Італіі перакуліўся аўтобус, у якім, як мяркуецца, знаходзіліся расійскія турысты. Адзін чалавек загінуў, 10 чалавек атрымалі траўмы, паведамілі ў расійскім пасольстве ў Італіі. Па іншай інфармацыі, у аўтобусе знаходзіліся турысты з розных краін Усходняй Еўропы, інфармуе ВВС.


Фота TWITTER.COM/EMERGENZAVVF

"У пасольства паступіў сігнал ад дэпартамента грамадзянскай абароны Італіі аб ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса, на борце якога, па папярэдніх дадзеных, знаходзіліся 60 чалавек, як мяркуецца грамадзян РФ. Адзін чалавек загінуў, 10 пацярпелі", - паведамілі ў пасольстве Расіі. Супрацоўнікі пасольства выехалі на месца здарэння, дадалі ў дыпмісіі.

Па звестках італьянскай газеты Corriere della Sera, колькасць пацярпелых вырасла да 15. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку аварыі загінула жанчына.

Як дадаў прадстаўнік расійскага пасольства, "чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане, чацвёра ў стане сярэдняй цяжкасці". Пацярпелых даставілі ў бальніцы горада Сіена.

ДТЗ адбылося ў 9:30 раніцы па мясцовым часе. Аўтобус, як паведамілі мясцовыя экстранныя службы, вылецеў у кювет і перакуліўся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».