Вы тут

Стаўка на штучны інтэлект


Развіццё гэтага сектару ў Кітаі выйшла на вядучы міжнародны ўзровень.


 У «Дакладзе аб рабоце кітайскага ўрада» было прапанавана сёлета паглыбіць навукова-даследчую работу ў галіне вялікіх дадзеных і штучнага інтэлекту, а таксама развіваць новае пакаленне інфармацыйных тэхналогій, высакаякаснага абсталявання, біямедыцыны, новых энергетычных транспартных сродкаў, новых матэрыялаў і іншых новых прамысловых  кластараў для ўмацавання лічбавай эканомікі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Пасля таго, як у 2017 годзе графа аб штучным інтэлекце была ўключана ў "Даклад аб рабоце кітайскага ўрада», згадкі штучным розумам прысутнічалі ў «Дакладзе» тры гады запар, што дэманструе акцэнт на развіцці гэтага кірунку.

 Бурнае развіццё адпаведнага сектара ў КНР прыцягнула ўвагу ўсяго свету.  Згодна з «Дакладам аб развіцці штучнага інтэлекту ў Кітаі за 2018 год», у 2017 годзе аб'ём рынку штучнага інтэлекту дасягнуў 23,74 млрд юаняў, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 67 працэнтаў. У справаздачы таксама адзначаецца, што Кітай зараз займае другое месца ў свеце па аб'ёме прадпрыемстваў па штучнаму інтэлекту і з'яўляецца найбуйнейшай краінай у свеце па інвестыцыях і фінансаванню ў гэтай галіне.  Такім чынам, развіццё штучнага інтэлекту Паднябеснай выйшла на вядучы міжнародны ўзровень.

 У апошнія гады штучны інтэлект усё радзей абмяжоўваецца толькі абласцямі навукі, тэхнікі і камерцыйным прымяненнем.  Усё больш і больш прадуктаў на яго аснове ўваходзяць у паўсядзённае жыццё людзей у такіх сферах, як вопратка, ежа, жыллё і транспарт, робячы жыццё больш зручным.

 У Новым раёне Сюн'ань правінцыі Хэбэй быў афіцыйна адкрыты першы «беспілотны супермаркет».  Калі пакупнік ўваходзіць у краму, сістэма скануе яго твар.  Цэннік на тавары ўтрымлівае электроннай чып, які можа выконваць аўтаматычную ідэнтыфікацыю і аўтаматычны разлік.  Дзякуючы сістэме распазнання асоб і паводзін, у супермаркеце няма неабходнасці ў прысутнасці працуючага персаналу, разлік адбываецца аўтаматычна, што значна скарачае час пакупкі тавару.

 У Пекінскім міжнародным кніжным мястэчку маецца "Сіньхуа шэнхо + кругласутачная "разумная кнігарня", якая займае плошчу ў 30 кв.  м і з'яўляецца першай такой установай у Пекіне.  Чытачы заходзяць, выбіраюць тавары і з дапамогай сканавання купляюць кнігі без прысутнасці прадаўца.

 У адміністрацыйным раёне Шанхая горадзе Сунцзян з'явілася першая ў свеце "беспілотная" машына для ўборкі.  На першы погляд, яна не моцна адрозніваецца ад звычайнай уборачнай машыны, але кожную раніцу каманда работнікаў запускае аўтаматычны працэс і пачынае ўборку са стаянкі.  Паколькі пярэдняя частка і кузаў абсталяваны шматлікімі датчыкамі, аўтамабіль можа вызначаць сваё становішча падчас працы, распазнаваць святлафоры і аўтаматычна аб'язджаць перашкоды і мінакоў.

 На прэс-канферэнцыі 2-й сесіі УСНП 13-га склікання афіцыйны прадстаўнік сесіі Чжан Есуй адзначыў, што Кітай павінен актыўна садзейнічаць развіццю і ўжыванню тэхналогій штучнага інтэлекту, з аднаго боку, і ўмацоўваць арыентаваныя на будучыню меры па папярэджанні і стрымліванні, з другога боку, каб забяспечыць бяспеку і кантроль.  Напрыклад, закон аб лічбавай бяспецы, закон аб абароне персанальнай інфармацыі, а таксама перагляд закона аб развіцці навукі і тэхнікі і іншыя заканадаўчыя акты, цесна звязаныя са штучным інтэлектам, павінны быць уключаны ў заканадаўчы план. У той жа час заканадаўства аб  штучным інтэлекце павінна быць уключана ў даследчы праект, і павінны быць зроблены намаганні для інавацыі штучнага інтэлекту.  Развіццё забяспечвае моцную прававую гарантыю.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.