Вы тут

Бацька ўзламаў акаўнт дачкі ў сацсетцы. Яму пагражае абмежаванне волі


Каб быць у курсе, з кім мае зносіны дачка і якія стасункі мае з хлопцамі, бацька заходзіў на яе старонку ў сацсетках і вёў перапіску. У выніку мужчыну пагражае рэальны тэрмін, інфармуе "Чачэрскі веснік".


Калі дзяўчына даведалася пра тое, што нехта ў сацсетках выдае сябе за яе, звярнулася да праваахоўнікаў. У поле зроку адразу трапіў бацька непаўналетняй. А ледзь вартавыя парадку прыступілі да высвятлення абставінаў, бацька, каб схаваць сляды свайго ўдзелу, выдаліў акаўнт.

Паводле інфармацыі РАСК, справу распачалі за камп'ютарны сабатаж. Такія дзеянні расцэньваюцца як наўмыснае знішчэнне камп'ютарнай інфармацыі і караюцца арыштам, абмежаваннем волі або турэмным зняволеннем тэрмінам ад года да пяці гадоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.