Вы тут

Найлепшыя адукацыйныя практыкі прадставяць на Фестывалі актыўнай ацэнкі


Мерапрыемства арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (АПА).


Актыўная ацэнка (АА) — менавіта так называюць у Беларусі тэхналогію Fоrmаtіvе Аssеssmеnt (дынамічнае ці фарміруючае ацэньванне), якая стала ў сусветнай адукацыі мэйнстрымам. Усе міжнародныя даследаванні сведчаць, што фарміруючае ацэньванне (актыўная ацэнка) дае вялікі адукацыйны эфект і з’яўляецца ключавой пазіцыяй для паляпшэння адукацыйных вынікаў школьнікаў. Яна дапамагае вучню расці, галоўнай становіцца не адзнака, а ацэнка яго дзейнасці. Значэнне мае не колькасць атрыманых на ўроку балаў, а  тое, чаму ты навучыўся. Актыўная ацэнка лечыць страх перад выстаўленнем адзнакі...

Прыхільнікі актыўнай ацэнкі называюць яе новай адукацыйнай філасофіяй. Яна складаецца з важных элементаў, якія дапамагаюць зрабіць працэс навучання больш скіраваным на асобу кожнага вучня. Чаму філасофія? Таму што патрабуе ад настаўніка прыняць новую ролю і адмовіцца ад стэрэатыпаў, якія склаліся ў традыцыйнай адукацыйнай мадэлі.

Між іншым, сёлета спаўняецца дзесяць гадоў, як актыўная ацэнка, дзякуючы групе настаўнікаў-энтузіястаў, прыйшла ў нашу краіну.

 “Мы маем вельмі шмат сведчанняў настаўнікаў пра тое, як актыўная ацэнка павышае матывацыю і адказнасць вучняў за сваё навучанне, — падкрэслівае прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА, кандыдат педагагічных навук Мікалай ЗАПРУДСКІ. —Многія настаўнікі абаранялі свой вопыт прымянення АА на кваліфікацыйных экзаменах на вышэйшую катэгорыю і катэгорыю “настаўнік-метадыст”, дэманстравалі работу па тэхналогіі АА на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Пагалоска пра нашу актыўную ацэнку распаўсюдзілася і за межы краіны. Да нас у акадэмію, каб засвоіць тэхналогію АА, прыязджаюць кіраўнікі школ і настаўнікі з Расіі. Ёсць цікавасць і з боку ўкраінскіх калег”.

У рамках фестывалю пройдуць майстар-класы і ўрокі для дарослых на тэмы “АА і праектаванне кампетэнтаснага ўрока”, “АА і новыя магчымасці сучаснага ўрока”, “Актыўная ацэнка як сродак прафесійнага развіцця педагогаў”,  “Актыўная ацэнка на ўроку, або як папуасаў навучыць гатаваць дранікі” і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.