Вы тут

Наколькі цяжка займацца конным спортам?


Хачу пазнаёміць чытачоў з Дзіянай Унгур — сямнаццацігадовай школьніцай, маёй аднакласніцай, якая даўно займаецца конным спортам. Яна пагадзілася крыху расказаць пра сваё захапленне і ўласныя дасягненні.


— Любоў да коней узнікла ў мяне яшчэ ў раннім дзяцінстве, — кажа Дзіяна. — Першапачаткова я два гады займалася проста для сябе, а затым ужо — прафесійна.

Цэнтр коннага спорту, куды дзяўчына ездзіць пасля школы, знаходзіцца даволі далёка ад Мінска, але чаго толькі не зробіш дзеля любімага занятку. Ахвяруеш практычна ўвесь свой вольны час!

— Трэніроўкі праходзяць так, — расказвае Дзіяна. — Я еду туды адразу пасля заняткаў, пераапранаюся, чышчу каня, сядлаю яго і выязджаю разам са сваёй групай. Спачатку ідзе размінка, а затым адпрацоўка элементаў, праца над тэхнікай.

Часам трэніроўкі бываюць неверагодна складанымі. Але сапраўдны спартсмен ніколі не павінен страчваць сілу духу ці баяцца, а таксама мусіць быць гатовым да таго, што прыйдзецца шмат працаваць.

— На трэніроўках я стамляюся не толькі фізічна, але і маральна, таму што ў кожнага бываюць такія моманты, калі нешта не атрымліваецца, — працягвае Дзіяна. — Але не ўпадаю ў роспач і іду да канца, зноў сядаючы ў сядло.

Таксама Дзіяна дала некалькі невялікіх парад пачаткоўцам і ўсім, хто хацеў бы заняцца конным спортам:

— Для пачатку трэба жаданне, вялікае жаданне стаць дасведчаным вершнікам. У конным спорце, як і ў любым іншым, вельмі важна быць працавітым. А яшчэ абавязкова трэба давяраць свайму каню, не баяцца, таму што калі ты не ўпэўнены ў сабе, то жывёла гэта адчувае. Таму трэба верыць і ў сябе, і ў свайго каня. І нарэшце, ні ў якім разе нельга
спыняцца, калі табе гэта сапраўды падабаецца.

Дзіяна займаецца трохбор'ем, спаборніцтвы па якім доўжацца тры, а часам і чатыры дні. У гэты час дзяўчына афіцыйна вызвалена ад заняткаў у школе. Пакуль яна з'яўляецца прэтэндэнтам на званне кандыдата ў майстры спорту — пагадзіцеся, вельмі нядрэннае дасягненне для яе гадоў. Хто ведае, магчыма, мы ўбачым Дзіяну ў спісе майстроў коннага спорту ў будучыні.

Ксенія СІГАЛАВА, вучаніца 11 класа СШ № 23 г. Мінска

Пра аўтара

Ксенія захапляецца музыкай, навукай і літаратурай. Піша песні на англійскай, вершы і апавяданні — на рускай і беларускай мовах. У дзесяць гадоў наведвала кінашколу «Сінема», дзе знялася ў дзвюх серыях «Ералаша».

Кожны год дзяўчына ўдзельнічае ў школьных алімпіядах па хіміі, матэматыцы, рускай, англійскай і беларускай мовах, біялогіі, гісторыі. Любіць падарожнічаць: пабывала больш чым у дзесяці краінах і марыць аб'ездзіць увесь свет.

— Збіраюся паступаць на факультэт журналістыкі на спецыяльнасць «Літаратурная работа (творчасць)», — дзеліцца сваімі планамі 17-гадовая аўтарка. — Таксама хачу ў найбліжэйшай будучыні асвоіць фартэпіяна і прафесійна заняцца вакалам.

Загаловак у газеце: Галоўнае — трымацца ў сядле!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».