Вы тут

З'явіўся мабільны беларускі міні-размоўнік


«Ці можна набыць квіткі загадзя?», «Трымайце бірульку», «Рахунак, калі ласка»... Каб часцей чуць такія фразы па-беларуску ў кавярнях, рэстаранах ці кінатэатрах, каманда платформы падтрымкі беларускай мовы «Say.by» супольна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН стварыла аднайменную мабільную праграму.


— Калі расказвалі, што запраўкі «А-100» пяройдуць на беларускую мову, мы не маглі паверыць! — гаворыць кіраўнік платформы Аляксандр Шастаковіч. — Потым даведаліся пра іншых і вырашылі: трэба аб'яднаць усе беларускамоўныя месцы. Тады ж стварылі сайт Say.by, на якім ахвотныя могуць размясціць звесткі пра сваю кампанію. Пазней распрацоўшчык Міхаіл Касцюковіч прапанаваў зрабіць мабільную праграму.

З яе дапамогай вы можаце знайсці найбліжэйшыя да вас крамы, гасцініцы і іншыя ўстановы, дзе абслугоўванне вядзецца па-беларуску, уключыць міні-размоўнік ды паспрабаваць гаварыць на роднай мове. Акрамя звыклых і простых «Калі ласка», «Дзякуй», «Да пабачэння», можна прачытаць і паслухаць, як правільна ўжываць і вымаўляць тэматычныя выразы. «Мне патрэбна падрабязная карта горада», калі вы ў кнігарні, «Люблю свежы водар пасля дажджу», калі хочаце пагутарыць пра надвор'е... Побач прапаноўваюць пераклад на рускую і англійскую мовы.

Зараз у праграме распрацаваны раздзелы «Кавярня», «Кіно», «Музей», «Надвор'е», «Рэстараны і кавярні», «Таксі», «Тэатр», «Запраўка». Каб карыстальнікі былі ўпэўненыя ў правільнасці сказаў, іх абавязкова правяраюць на памылкі ў Інстытуце мовазнаўства. Агучкай жа займаецца каманда Gavarun.by, якая неаднаразова перакладала сусветна вядомыя фільмы на беларускую мову.

Усяго ў камандзе — 11 чалавек: распрацоўшчыкі, дызайнеры, каардынатары. А новыя ўстановы шукаюць так званыя амбасадары. Яны арыентуюцца на чуткі, правяраюць сацыяльныя сеткі, звяртаюць увагу на шыльды, напісаныя па-беларуску. Аднак кампаніі могуць дадаць інфармацыю і самі.

Каманда стараецца праверыць, ці сапраўды ў сферы абслугоўвання з кліентамі размаўляюць па-беларуску. Але гэта атрымліваецца не заўсёды. «Напрыклад, у рэстаранах — некалькі змен афіцыянтаў, — кажа Аляксандр. — Усё ўдакладніць цяжка». У гэтым выпадку карыстальнікі самі могуць напісаць на электронны адрас платформы.

Праграма працуе на аперацыйных сістэмах Androіd і ІOS, яе можна спампаваць праз Google Play і App Store.

Акрамя гэтага, для рэстаранаў і кавярняў say.by выпускае сурвэткі з беларускімі выразамі, друкуе размоўнікі для персаналу, праводзіць маштабныя мерапрыемствы. Так, на Дзень роднай мовы яны арганізавалі квэст у чатырох гарадах: Мінску, Лідзе, Магілёве і Віцебску.

— Плануем і новыя праекты, — расказвае кіраўнік платформы. — Але пакуль што наша задача — дадаць як мага больш звестак пра ўстановы. Таксама хочацца, каб персанал у такіх кампаніях першым вітаў наведвальнікаў па-беларуску.

Юлія АДАМОВІЧ, студэнтка ІV курса факультэта журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: Вітаю, куды пойдзем на каву?

Выбар рэдакцыі

Хведар Чэрня. Сябра маёй вясны

Хведар Чэрня. Сябра маёй вясны

Радок на яго помніку спыняе і змушае задумацца.

Культура

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск — унікальнае месца. Ціхая вёска на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца з кожным годам усё больш знакамітай.

Грамадства

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

 Псіхолаг Раман Кручкоў упэўнены, што на самай справе агрэсія ўласціва ўсім людзям.  

Грамадства

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны музей «Бярэсце» і навакольная тэрыторыя перажываюць вялікае абнаўленне.