Вы тут

У Мінску пройдуць першыя спаборніцтвы Клуба аператараў будаўнічай тэхнікі


Кампанія «СпецЕўраТэх», эксклюзіўны дылер Vоlvо ў нашай краіне, аб'яўляе пра старт новага праекта: з 1 чэрвеня ў Мінску ў Верхнім горадзе пройдуць першыя спаборніцтвы Клуба аператараў будаўнічай тэхнікі.


Дарэчы, у Еўропе такія спаборніцтвы праходзяць ужо больш за 20 гадоў. Сёння Еўрапейскі Клуб аператараў налічвае больш за 27 тысяч удзельнікаў з 16 краін свету, і з кожным годам геаграфія яго пашыраецца. Ужо ў пачатку чэрвеня айчынныя аператары ўпершыню змогуць пазмагацца на нацыянальным этапе за пуцёўкі ў Еўрапейскі гранд-фінал Ореrаtоrs Сlub, які сёлета пройдзе ў шведскім горадзе Эскільстун.

Паядынкі Клуба аператараў вядомыя сваімі няпростымі выпрабаваннямі, дзе пераможцам становіцца той спецыяліст, які за мінімальны час выканае ўсе заданні без памылак. Два аператары, якія пакажуць найлепшы час па выніках правядзення двух этапаў, стануць фіналістамі ў Беларусі і будуць прадстаўляць нашу краіну ў фінале ў Швецыі.

Стаць членам Клуба і прыняць удзел у спаборніцтвах можа практычна кожны аператар, незалежна ад таго, на тэхніцы якога вытворцы ён працуе. Для гэтага неабходна запоўніць анкету на стойцы рэгістрацыі, а таксама прад'явіць дзеючае пасведчанне трактарыста-машыніста дзяржаўнага ўзору, якое пацвярджае наяўнасць права кіравання дарожна-будаўнічай тэхнікай. Пры ўступленні ў Клуб аператараў удзельнік атрымлівае картку члена, якая дае яму розныя перавагі, такія як прывітальны падарунак, атрыманне запрашэнняў на выстаўкі спецтэхнікі і, вядома, магчымасць змагацца за тытул чэмпіёна Еўропы.

Першынство аператараў пройдзе ў першую суботу чэрвеня ў самым сэрцы Мінска ў рамках святкавання Дня Швецыі — 2019, арганізатарамі якога з'яўляюцца пасольства Швецыі ў нашай краіне і Мінгарвыканкам. Гасцей свята чакае незабыўнае выступленне пераможцы «Еўрабачання-2012» — Ларын. У праграме Дня Швецыі — выступленне шведскага хору, шведскія хіты ў выкананні кавер-бэнда Пятра Клюева і гастратэатр. Тут жа будзе разгорнуты шведскі экадворык, у якім можна будзе даведацца, што такое экафіка, паўдзельнічаць у майстар-класе па сартаванні смецця і ўбачыць выступ экатэатра. У гэты дзень арганізуюць шведскі квэст, таксама ўсе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у конкурсе «на Дзень Швецыі надзень Швецыю» (на свята прапануецца прыйсці ў нацыянальных касцюмах або адзенні колераў шведскай сімволікі).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».