Вы тут

Ларыса Грыбалёва запускае праект па падтрымцы таленавітых дзяцей


Спявачка Ларыса Грыбалёва запускае праект па падтрымцы таленавітых дзяцей "Зорная краiна", прысвечаны Году малой радзімы, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


"У Год малой радзімы мне будзе прыемна ўнесці невялікі ўклад у развіццё юных талентаў Беларусі. За 25 гадоў творчай дзейнасці назбіралася вялікая колькасць любімых усімі песень, і я з задавальненнем імі падзялюся, - сказала Ларыса Грыбалёва. - Я пастаянна атрымліваю запрашэнні на сумесныя выступленні. Набыты вопыт і жаданне дапамагчы артыстам-пачаткоўцам сталі асновай у стварэнні такой творчай платформы, як "Зорная краiна". Канцэрты пройдуць па ўсёй краіне, а вынікам будзе зводны канцэрт у Мінску. Упэўнена, што ў нас атрымаецца запаліць новыя зорачкі нашай таленавітай краіны". 

Праект пройдзе ў два туры: 1-ы - з 1 чэрвеня па 30 чэрвеня - прыём відэа-заявак, а 2-і - з 1 ліпеня па 15 ліпеня - галасаванне. Каб стаць канкурсантам, неабходна запісаць відэа нумара для харэаграфічных калектываў або кавер-версію на любую з песень Ларысы Грыбалёвай для вакалістаў з абавязковай паметкай "Хочам/Хачу выступіць на канцэрце Ларысы Грыбалёвай" і прадстаўленнем свайго калектыву і горада. Затым выкласці відэа ў "Аднакласніках" або "УКантакце" з хэштэгамі: #хочунаконцертларисыгрибалевой і #зорнаякраiна і прыслаць спасылку на відэа на электронны адрас арганізатара: zornayakraina@gmail.com. Усе заяўкі, пададзеныя ў тэрмін, будуць удзельнічаць у анлайн-апытанні. Удзел у праекце бясплатны.

Пераможных нумароў будзе ўсяго шэсць: тры нумары на думку інтэрнэт-карыстальнікаў, адзін нумар будзе вызначаны па найбольшай колькасці праглядаў відэа ў галасаванні за ўвесь перыяд і два нумары выбера сама артыстка разам з камандай экспертаў. 

"Зорная краіна" пройдзе па ўсіх абласцях краіны. Фіналам стане вялікі падагульняючы гала-канцэрт лепшых нумароў у Мінску ў канцы 2019 года.

"Гэта будзе не проста канцэрт, а інтэрактыўная пляцоўка для творчых стасункаў, гэта магчымасць выступіць на адной сцэне лепшым артыстам кожнага рэгіёна, а таксама атрымаць каштоўныя парады, падтрымку, сфатаграфавацца з зоркай і ўзяць аўтограф", - адзначылі арганізатары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?