Вы тут

Фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" пройдзе 7-8 чэрвеня


Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2019", прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе на галоўных канцэртных пляцоўках горада 7-8 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


У час музычнага форуму адбудуцца творчыя сустрэчы, выставы, тэатральныя пастаноўкі. У дзень адкрыцця ў гарадскім Палацы культуры пройдуць II і ІІІ туры рэспубліканскага этапу нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Там жа Нацыянальны гістарычны музей прэзентуе экспазіцыю, прымеркаваную да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Будзе прадстаўлена і фотавыстава "Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі", прысвечаная жанчынам-франтавічкам, работніцам тылу, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Вялікай Перамогі.

Фестываль урачыста адкрыецца вечарам 7 чэрвеня на сцэне Летняга амфітэатра. Салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга падрыхтавалі для жыхароў і гасцей Маладзечна прэм'ерны канцэрт "Песні вайны", у час якога будуць узнагароджаны лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Завершыць першы фестывальны дзень феерверк.

У другі дзень аркестр прадставіць канцэрт акадэмічнай музыкі ў Маладзечанскай школе мастацтваў. Прадоўжыць насычаную фестывальную праграму гала-канцэрт "Маладзічок" запальвае зоркі" лаўрэатаў VІІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок-2019" на сцэне Палаца культуры.

Мінскі абласны краязнаўчы музей арганізуе выставу мастацкіх вырабаў са шкла "Гармонія шкла" Таццяны і Пятра Арцёмавых. Акрамя таго, у малой зале Палаца культуры будзе працаваць праект "Асоба эпохі", гераіняй якога стане заслужаная артыстка Беларусі Надзея Мікуліч. А ў канцэртнай зале ДК Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць спектакль "Янка Купала: жыццё ў свеце маланак", у якім расказваецца пра гісторыю кахання класіка беларускай літаратуры і Паўліны Мядзелкі.

Яркім завяршэннем музычнага форуму ў Летнім амфітэатры стане юбілейная канцэртная праграма "Зорны карагод" Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады. 

Арганізатары фестывалю - Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, Палац культуры г. Маладзечна, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, Белтэлерадыёкампанія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».