Вы тут

Дзіцячае свята мастацтваў у Верхнядзвінску збярэ ўдзельнікаў з трох краін


Рэгіянальнае дзіцячае свята мастацтваў "Дзвіна-Дзвіна-Daugava" ў Верхнядзвінску 26 мая збярэ амаль 300 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Латвіі, паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Масквічова, піша БЕЛТА.


На свята прыедуць калектывы з латвійскай Краславы і Дагды, расійскага Валакаламска, Себежа і Кінгісепа, а таксама Полацка, Віцебска, Гарадка, Расонаў і інш. Усяго амаль 300 чалавек.

Раніцай удзельнікі пройдуць шэсцем у суправаджэнні дзяўчат-барабаншчыц ад плошчы Юбілейнай да гарадскога парку. Там адбудуцца ўрачыстае адкрыццё свята і гала-канцэрт творчых калектываў. Маладыя артысты выступяць у самых розных жанрах.

Увесь дзень на тэрыторыі парку будуць працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі і этнадыскатэкай. Акцыі бяспекі правядзе Верхнядзвінскі РАНС. Вырабы і сувеніры прадставяць на выстаўцы-кірмашы народныя майстры, работнікі і наведвальнікі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і навучэнцы раёна. Будзе арганізаваны паэтычны дворык і фотавыставы.

  • Закрыццё свята адбудзецца ў 16.30. Вечарам пачнецца танцавальная праграма для дзяцей, якую зменіць дыскатэка для моладзі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!