Вы тут

У Ізраілі зварылі піва на дражджах 5000-гадовай даўніны


Навукоўцам у Ізраілі ўдалося зварыць піва, выкарыстаўшы дрожджы 5000-гадовай даўніны, паведамляе ВВС.


Фота ЕРА

Даследчыкам Упраўлення старажытнасцяў Ізраіля і навукоўцам з трох ізраільскіх універсітэтаў атрымалася атрымаць шэсць узораў старажытных дрожджаў з выяўленых пры раскопках збаноў.

На іх думку, нешта падобнае пілі фараоны ў старажытным Егіпце.

Навукоўцы спадзяюцца, што адроджанае антычнае піва з часам з'явіцца на паліцах крам.

"Я памятаю, калі мы нарэшце зварылі гэтае піва, мы ўсе селі за стол і пачалі яго піць ... І я сказаў, што альбо нам цяпер будзе добра, альбо праз пяць хвілін мы ўсе будзем мёртвыя", - кажа Арэне Маер, археолаг з універсітэта імя Бар-Ілана.

"Нам удалося выжыць", - дадае ён.

У далёкім мінулым гэтага рэгіёну піва было адным з асноўных відаў харчавання, як і хлеб, і яго пілі ўсе, па-за залежнасці ад сацыяльнага статусу або ўзросту.

Паколькі вада часта магла быць заражаная, лічылася, што значна бяспечней піць піва ці віно.

Піва тады рабілася пры дапамозе сумесі збожжавых і вады, якую потым запякалі і пакідалі на сонца для закісання. Для густу часам дадаваліся экстракты рознай садавіны.

Ідэя адрадзіць антычнае піва паўстала ў даследчыкаў Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме Ронена Хазана і Міхаэля Клуештэйна.

З дапамогай спецыяліста па піваварны Ітая Гутмана яны ўжылі сучасныя тэхналогіі і стварылі нешта, падобнае на пшанічнае піва, з канцэнтрацыяй алкаголю ў 6%, а таксама медавуху з канцэнтрацыяй алкаголю ў 14%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!