Вы тут

Заўтра ва Украіне стартуе новая выбарчая кампанія — парламенцкая


Ва Украіне ў пятніцу, 24 мая, пачынаецца выбарчая кампанія пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду.


Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Таццяна Сліпачук падчас брыфінгу, паведамляе Укрінфарм.

"Выбарчы працэс пачынаецца з наступнага дня пасля апублікавання ўказа Прэзідэнта. Сёння ён апублікаваны. З 24 мая пачынаецца выбарчы працэс", - сказала яна.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 20 мая падчас інаўгурацыйнай прамовы абвясціў пра роспуск парламента. У аўторак, 21 мая, Зяленскі падпісаў указ аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў парламента і прызначэнні пазачарговых выбараў на 21 ліпеня. У чацвер, 23 мая, указ ўступіў у сілу пасля апублікавання ва "Урадавым кур'еры".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».