Вы тут

Фестываль “зялёных” ініцыятыў “Green Fest!” пройдзе 25 мая пад Мінскам


Яго арганізатарам выступае Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

На фэсце збяруцца прадстаўнікі экалагічных аб'яднанняў і клубаў навучальных устаноў, экалагічных арганізацый, камерцыйных і некамерцыйных экалагічных праектаў. Мэта фестывалю — папулярызацыя ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця, а таксама прыцягненне ўвагі да экалагічных праблем і рацыянальнага спажывання.


Падчас фестывалю адбудзецца конкурс фатаграфій “Smart Зялёнае” на самае яркае і крэатыўнае фота фестывалю, размешчанае ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #green_bspu і # greenfest2019, квэст для навучэнцаў 10-11-х класаў (заданні будуць тычыцца Мэтаў ўстойлівага развіцця), спартыўнае арыентаванне “Чысты лес” (каманды на хуткасць будуць збіраць смецце і сартаваць яго для далейшай перапрацоўкі; адначасова трэба будзе арыентавацца на мясцовасці і разгадваць загадкі). Таксама адбудзецца спартыўнае спаборніцтва “Беларусіяда” (удзельнікі фестывалю згуляюць у беларускія народныя гульні на адкрытым паветры), конкурс “Пазнай птушку” (неабходна будзе вызначыць птушку па голасе, а таксама суаднесці выяву птушкі з Чырвонай кнігай Беларусі). Удзельнікаў таксама чакае інтэлектуальная гульня “Green Brainstorm” з заданнямі на экалагічную тэматыку.

На фестывалі будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі “зялёных” ініцыятыў. Сваім вопытам падзеляцца Рэсурсны цэнтр Green Office BSPU, Экалагічны клуб Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Экалагічны клуб Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт”, міжнародная студэнцкая некамерцыйная маладзёжная арганізацыя Aiesec, міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне дапамогі жывёлам “Заашанс” і іншыя.

Таксама будуць прадстаўлены праекты “Еўрапейская школа экалагічнага макіяжу”, “Клуб беларускіх велабёрдзераў” Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, “Новае жыццё ў абмен на коркі”, “Экамайстэрні”, прэзентаваная ініцыятыва “Моладзь за ўстойлівае развіццё”.

Фестываль “зялёных” ініцыятыў “Green Fest!" пройдзе на аграбіястанцыі “Зялёнае” пад Мінскам: пасёлак Зялёнае (Мінскі раён), вул. Набярэжная. Пачатак у 10.00.

У “Green Fest!” ёсць свой дрэс-код: хоць бы адзін элемент адзення павінен быць зялёным.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.