04 снежня, пятніца

Вы тут

53 творы вуснай народнай творчасці змяшчае мабільная праграма Kazki


Рэзідэнт ПВТ — кампанія Apalon — выпусцў новы бясплатны мабільны дадатак з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі. Kazki — некамерцыйны праект, мэта якога —прыцягнуць увагу да беларускай гісторыі, аўтэнтычнай культуры і вуснай творчасці.


Матэрыял для праекта быў сабраны ў розных кутках Беларусі. У казках адлюстраванае жыццё нашых продкаў, якое дзіўным чынам пераклікаецца з сённяшняй рэчаіснасцю. Мабільная праграма дае магчымасць праслухаць 53 творы, якія на працягу 20 гадоў збіраў беларускі музыка Алег Хаменка. Фолк-мадэрн гурт «Палац», лідарам якой ён з’яўляецца, прыняла ўдзел у агучванні казак. Усе яны аб’яднаныя ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыццё», «Павучальныя казкі» і «Казка пра салдата-доктара».

Кампанія Apalon зрабіла мабільны дадатак абсалютна бясплатным і даступным адразу на двух платформах: для карыстальнікаў iOS і Android. У далейшым яна плануе падтрымліваць яго і папаўняць існуючую бібліятэку.

«Новы час патрабуе новых фарматаў, і мабільная праграма — гэта менавіта тое рашэнне, якое дазволіць беларусам па ўсім свеце дакрануцца да сваёй гісторыі, культуры і да сваіх каранёў», — кажа прадзюсар праекта Андрэй Залатар.

«Самасвядомасць і светаўспрыманне кожнай нацыі заснаванае на гісторыях, якія людзі здаўна распавядаюць адзін аднаму. Беларускія казкі — найбагацейшая крыніца натхнення і гонару. Я рады ўнесці свой сціплы ўклад у працу выдатнай каманды, якая выпусціла Kazki. Разам мы стварылі праграму, якая аб’яднала тэхналогіі, культуру і гісторыю, якая зможа стаць часткай беларускай спадчыны», — падкрэслівае генеральны менеджар Apalon Закары Розман.

«Мы будзем рады, калі беларуская IT-супольнасць падхопіць ініцыятыву некамерцыйных праектаў па захаванні і падтрымцы беларускай мовы і культурнай спадчыны, — дадаў дырэктар па прадуктах Apalon Алег Сосна. —Вакол шмат ідэй, якія можна ўвасобіць у жыццё».

Спампаваць праграму KAZKI можна па спасылках:

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.

Грамадства

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Мы вырашылі распытаць спецыяліста.  

Грамадства

Што хвалюе педагогаў?

Што хвалюе педагогаў?

​Якія крытэрыі робяць датэрміновую прафесійную пенсію — недасягальнай...