Вы тут

Вытворца марожанага “Валошка” шукае ўладальніцу мільёна блакітных васількоў


"Белы полюс" шукае дзяўчыну, якой падорыць цэлае васільковае поле. За права стаць тварам брэнда і гаспадыняй вялікай клумбы ў Батанічным садзе, а таксама атрымаць гадавы запас марожанага "Валошка" можа пазмагацца кожная ўладальніца васільковых вачэй узростам ад 18 да 25 гадоў. Для гэтага трэба запоўніць заяўку, размясціць у інстаграм-профілі сваё фота з хэштэгам #явалошка да 31 мая і чакаць, што журы конкурсу – “Міс Еўропа” Марыя Васілевіч і прафесійны фатограф — абярэ менавіта вас.


30 красавіка на ўваходзе ў мінскі Цэнтральны батанічны сад з'явілася васількова поле памерам у 250 квадратных метраў. За клумбай такіх вялікіх памераў стаіць брэнд "Белы полюс", які 13 мая прэзентаваў марожанае "Валошка". Па словах ініцыятара праекта, плошча прыкладна ў 250 квадратных метраў з васількамі спатрэбіцца, каб накарміць кветкавым ласункам усіх наведвальнікаў Батанічнага саду на працягу дня.

Васільковае поле назавуць у гонар дзяўчыны, якая любіць кветкі не менш марожанага. Гераіня зможа сама прыдумаць назву клумбе, а калі расліны ўзыдуць, "Белы полюс" падорыць дзяўчыне серыю фатаграфій на фоне тысяч блакітных кветак ад прафесійнага фатографа. Увесь сезон гаспадыня васільковых плантацый зможа прыходзіць да сваёй клумбы і іншых аранжарэй Батанічнага саду па безлімітным абанеменце. У дзяўчыны таксама будзе магчымасць прыглядаць за кветнікам і паліваць расліны, але абавязваць яе да гэтага ніхто не збіраецца: за полем даглядаюць работнікі Батанічнага саду.

Акрамя валошкавага поля ў цэнтры сталіцы, фатаграфій і сезоннага безліміта ў Батанічны сад дзяўчына атрымае запас марожанага на цэлае лета -- 100 пачкаў "Валошкі". Каб пазмагацца за гэтыя прызы, блакітнавокай беларусцы трэба выкласці ў інстаграм сваё фота з хэштэгам #явалошка і запоўніць анкету, у якой напісаць кароткую матывацыю і адказаць на тры простыя пытанні аб васільку. Імя пераможцы члены журы і стваральнікі марожанага "Валошка" абвесцяць у інстаграм-профілі @belypolus 5 чэрвеня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.