У мэтах папярэджання і спынення злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у грамадскіх месцах з 24 па 26 мая супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС правядуць на тэрыторыі раёна асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Правапарадак”.
Падчас яго вартавыя правапарадку пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Будуць выстаўлены дадатковыя нарады з ліку супрацоўнікаў усіх падраздзяленняў раённага аддзела. Акрамя таго, да “Правапарадку” прыцягнуць супрацоўнікаў Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы і Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Для адпрацоўкі грамадскіх месцаў і правядзення прафілактычных мерапрыемстваў будуць задзейнічаны члены добраахвотных дружын гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку БРСМ.
Адна з галоўных мэтаў комплекснага мерапрыемства — стабілізаваць аператыўную абстаноўку на тэрыторыі горада і ў населеных пунктах раёна. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку грамадзян, піцейным установам.
Па інфармацыі Маладзечанскага РАУС, за чатыры месяцы на тэрыторыі раёна назіраецца рост колькасці злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах. Было зарэгістравана 62 крадзяжы маёмасці, 36 хуліганстваў. У той жа час не былі дапушчаныя разбоі, знізілася колькасць згонаў аўтатранспарту. Найбольш крымінагенныя мікрараёны горада — Цэнтральны і Заводскі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».