Вы тут

Дэпутаты падтрымалі дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй


Дакумент прадставіў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк падчас чарговага пасяджэння шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Усяго ўчора ў Авальнай зале ніжняй палаты было разгледжана 13 пытанняў.


Мэта дэкрэта — узмацненне мер адказнасці за карупцыйныя злачынствы. Нагадаем галоўнае з дакумента: асобы, асуджаныя за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім.

Красамоўна сітуацыю з карупцыяй у краіне апісваюць лічбы: кожны год фіксуецца каля дзвюх тысяч такіх злачынстваў, да адказнасці прыцягваюцца каля тысячы службовых асоб. У 2018 годзе колькасць карупцыйных дзеянняў павялічылася на трэць.

Пазней Аляксандр Канюк расказаў журналістам, што яго ведамства ўнесла прапанову публікаваць у адкрытым доступе дэкларацыі аб даходах і маёмасці чыноўнікаў. Ён нагадаў пра словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што людзі павінны ведаць пра чыноўнікаў: што ў іх ёсць, за што яны жывуць, якія ў іх будынкі і машыны.

На чыноўнікаў якога ўзроўню можа распаўсюдзіцца такая практыка? На думку генпракурора, гэта асобы, якія займаюць дзяржаўныя пасады, супрацоўнікі выканкамаў розных узроўняў, міністры, работнікі міліцыі, пракуроры, суддзі.

Пры гэтым генеральны пракурор зрабіў важнае ўдакладненне: заўсёды трэба памятаць аб этычных нормах. Калі і публікаваць дэкларацыі ў адкрытым доступе, то без персанальных даных. У іншым выпадку адбываюцца сітуацыі, калі літаральна паведамляецца акно кватэры, дзе жыве сын ці маці чалавека.

Іншымі словамі, можна паведаміць цану кватэры, але адрас называць нельга.

Дарэчы, а ці гатовы сам Аляксандр Канюк агучыць такую інфармацыю? Напрыклад, на чым ездзіць генеральны пракурор Беларусі?

«У мяне КІA Sorento 2011 года. Ёй восем гадоў, нармальная машына, мне падабаецца», — сказаў ён.

Яшчэ ёсць прапанова выкарыстоўваць дэтэктар хлусні пры прыёме на працу дзяржслужачых. Такую праверку, паводле слоў Аляксандра Канюка, павінны праходзіць праваахоўнікі, дзяржслужачыя, якія ўваходзяць у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. У асобных ведамствах гэта ўжо выкарыстоўваецца: напрыклад, у ДАІ.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Паслаблення не будзе

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.