Вы тут

Дажджы з захаду ідуць на Беларусь


На гэтым тыдні ў нашай краіне стаяла па-летняму цёплае надвор'е. Тэмпературны фон за першую палову тыдня на 3—7 градусаў перавысіў кліматычную норму. Але не ўсё кату ў смятане купацца — ужо ў наступныя дні надвор'е пачне мяняцца, і ў другой палове пятніцы тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам франтальнага падзелу, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: fotokto.ru

У суботу атмасферны фронт перамесціцца на паўднёвы ўсход краіны, і ўслед за ім пачне паступаць больш халоднае паветра. Таму ў гэты дзень месцамі па краіне, а днём па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—15 градусаў вышэй за нуль, па паўночным захадзе краіны — 8—9 цяпла. Удзень будзе ад плюс 17 да плюс 24 градусаў.

Уначы на нядзелю надвор'е супакоіцца, будзе пераважна без ападкаў. Удзень пад уплывам малаактыўнага фронту месцамі, у асноўным па заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да плюс 11 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны — да 12—13 цяпла. Тэмпература знізіцца і днём, калі будзе ад плюс 15 па паўночным захадзе да 23 цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла, удзень па краіне будзе ад плюс 15 да 22 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дажджы ідуць з захаду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.