Вы тут

Падлеткі хацелі бясплатна паабедаць у кафэ і падкінулі ў ежу свае валасы


У Мінску затрымалі двух непаўналетніх "па гарачых слядах". Падлеткі паскардзіліся ў кафэ, што ў іх ежы волас, і папрасілі ў адміністратара маральную кампенсацыю. Той адмовіў хлопцам і паглядзеў запіс з камер відэаназірання, а затым выклікаў міліцыю.


— Падлеткі канфліктавалі з адміністрацыяй установы з-за валасоў, нібы выяўленых у замове. За маральную шкоду яны патрабавалі прынесці іншую ежу бясплатна, аднак ім адмовілі, - паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. - Пасля прагляду запісаў з камер відэаназірання рэстарана было ўстаноўлена, што "пацярпелыя" самі падкінулі свае ж валасы ў ежу. Акрамя таго, ахоўнік апазнаў скаржнікаў: раней яны такім жа чынам пракруцілі падобную аферу ў іншым рэстаране грамадскага харчавання. Там ім пашанцавала больш - яны атрымалі заказ бясплатна наўзамен "сапсаванага".

Паведамляецца таксама, што група затрымання Дэпартамента аховы адпрацавала прылеглую да рэстарана тэрыторыю і на працягу 10 хвілін падобныя па прыкметах грамадзяне былі затрыманыя і дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС сталіцы.

Праводзіцца праверка, дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?