Вы тут

Прэм'ер Брытаніі Тэрэза Мэй сыдзе ў адстаўку


Тэрэза Мэй абвясціла, што сыдзе ў адстаўку з пасады лідара Кансерватыўнай партыі 7 чэрвеня, але застанецца прэм'ерам Брытаніі да абрання новага лідара партыі, інфармуе ВВС.


Фота Getty

Мэй паведаміла пра сваё рашэнне пакінуць пасаду лідэра партыі торы і крэсла прэм'ер-міністра пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Джэрэмі Хантам і міністрам унутраных спраў Саджыдам Джавідам, якія выказалі кіраўніку ўрада асцярогі з нагоды яе новага плана па выхадзе Брытаніі з Еўрапейскага саюза.

На Тэрэзу Мэй аказваўся ўсё больш моцны ціск з патрабаваннямі яе адстаўкі пасля таго, як новыя прапановы Мэй па "брэксіце", абвешчаныя ёю ў аўторак, зноў не атрымалі падтрымкі ў парламенце.

Абвяшчаючы аб планах сыходу, Мэй заявіла, што глыбока шкадуе, што не змагла заручыцца падтрымкай свайго плана "брэксіту".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».