Вы тут

Рэдкі савэрэн караля Георга III выставілі на продаж у Брытаніі за $126 тыс


Каралеўскі манетны двор (Royal Mint) Вялікабрытаніі выставіў на продаж рэдкую залатую манету - савэрэн караля Георга III (1738-1820) за £ 100 тыс. ($ 126,5 тыс.). Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на вяшчальную карпарацыю Бі-бі-сі.


Фота twitter.com/RoyalMintUK/

Манета дыяметрам 22,05 мм і вагой 7,98 г (утрыманне 7,315 г чыстага золата) ступені рэдкасці RRR (Extremely rare) з выявай на аверсе галавы манарха, а на рэверсе - Святога Георгія з цмокам працы італьянскага медальера Бэнедэта Пістручы адчаканеная ў 1819 годзе ў колькасці 3574 штук, цяпер дакладна вядома толькі пра 10 асобнікаў, якія знаходзяцца ў прыватных калекцыях. Савэрэн, выраблены ў год нараджэння каралевы Вікторыі (1819-1901), прадаецца па фіксаванай цане.

Жадаючыя набыць рарытэт павінны зарэгістравацца на сайце Royal Mint да 28 чэрвеня, а імя ўладальніка манеты стане вядома 12 ліпеня, калі будзе кінута жэрабя. Па словах кіраўніка аддзела спажыўцоў манетнага двара Ніколы Хауэл, "у Вялікабрытаніі і за мяжой ёсць калекцыянеры, якія высока цэняць падобныя скарбы".

10 чэрвеня савэрэн будзе выстаўлены на ўсеагульны агляд у выставачным цэнтры манетнага двара ў Валійскім горадзе Лантрызант.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.

Грамадства

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

1 верасня ў беларускія школы ў невялікіх населеных пунктах прыйдуць 12 крэатыўных і неабыякавых педагогаў, якія павінны ўдыхнуць у іх новае жыццё.

Эканоміка

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса, якая была прынята сёлета ў пачатку мая, а ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года.