Вы тут

Даведнік «IT-абітурыент—2019» падрыхтавалі ў ПВТ


Які выбраць універсітэт і факультэт? Ці магчыма атрымаць IT-cпецыяльнасць у рэгіянальных ВНУ? Што чакае выпускніка пасля размеркавання? Якіх ІТ-спецыялістаў на рынку працы не хапае сёння, і якія будуць запатрабаваныя праз чатыры гады? Як, будучы студэнтам, можна пачаць супрацоўнічаць з ІТ-кампаніямі і затым патрапіць да іх на працу? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні абітурыенты, якія выбіраюць сёння будучую прафесію, змогуць знайсці ў электронным даведніку, які размешчаны ў свабодным доступе на сайце Парка высокіх тэхналогій http//www.park.by.


Асаблівае месца ў даведніку для абітурыентаў займае падрабязная інфармацыя пра факультэты, выпускнікі якіх часцей за іншых па заканчэнні ВНУ трапляюць на працу ў Парк высокіх тэхналогій. Прадстаўлена інфармацыя па факультэтах рэгіянальных ВНУ ў Гродне, Гомелі, Брэсце, Віцебску і Полацку, якія займаюцца падрыхтоўкай ІТ-спецыялістаў.

Выданне таксама змяшчае планы прыёму на 2019 год, інфармацыю аб прахадных балах па кожнай спецыяльнасці і бягучы кошт навучання, узровень заробкаў .маладых і вопытных спецыялістаў, якія працуюць у кампаніях-рэзідэнтах ПВТ.

Па інфармацыі, што ўтрымліваецца ў даведніку, штогод больш як 1500 выпускнікоў ВНУ працаўладкоўваюцца ў кампаніі-рэзідэнты ПВТ. Колькасць моладзі ва ўзросце да 31 года складае 59,2 % ад усіх працуючых у ПВТ. Пры гэтым кожны пяты супрацоўнік — малады чалавек ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

Больш як 2500 студэнтаў ВНУ ў дадзены момант вучацца і адначасова працуюць у ПВТ. Штогод стажыроўку ў кампаніях-рэзідэнтах Парку праходзяць больш як тысяча студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.

Грамадства

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.