Вы тут

Адзінаццацікласнік шантажыраваў дзяўчыну распаўсюджваннем яе інтымных фота


У Мінскай вобласці вучань 11 класа ў сацсетцы «Вконтакте» шантажыраваў дзяўчыну распаўсюджваннем яе інтымных фатаграфій, паведамляе МУС. У міліцыю звярнуліся бацькі непаўналетняй з просьбай прыцягнуць зламысніка да адказнасці.


Аператыўнікі высветлілі, што хлопец купіў у інтэрнэце акаўнт, дзе зарэгістраваўся пад чужым імем. Зайшоў у групу непрыстойнага зместу і стаў шантажаваць дзяўчыну, на якую фігуранту прыйшла наводка. За невыдаванне звестак ён патрабаваў 70 рублёў. У дачыненні да школьніка распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 208 КК (вымагальніцтва).

У галоўным упраўленні крымінальнага вышуку МУС Беларусі адзначаюць, што колькасць вымагальніцтваў з выкарыстаннем інтымных малюнкаў расце. На сёння зарэгістравана 58 вымагальніцтваў, з якіх 42 - у інтэрнэце.

У 2019 году ахвярамі падобных злачынных дзеянняў часцей за ўсё станавіліся мужчыны - 62%, як правіла, ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Сярод жанчын гэты паказчык ніжэй - 38%, пераважна дзяўчаты ад 16 да 23 гадоў.

Па-за залежнасці, чым шантажуюць - перапіскай, фатаграфіямі або відэа, такія дзеянні заўсёды з'яўляюцца крымінальна каральным. Злачынства лічыцца канчатковым з моманту прад'яўлення патрабаванняў і выказвання пагроз распаўсюдзіць звесткі, якія чалавек жадае захаваць у таямніцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».