Вы тут

“Ружовы слон” у Мінску


Пашыраюцца шматбаковыя культурныя кантакты паміж Беларуссю ды Эстоніяй


Эстонскія сябры на прэс-канферэнцыі

Праекты — гэта заўсёды людзі. Хто цяпер спрыяе беларуска-эстонскім культурным кантактам у Мінску? На веснавой прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы можна было паслухаць некаторых з іх. Тэма сустрэчы была: “Развіццё культурных стасункаў Эстоніі ды Беларусі. Прэзентацыя Міжнароднага тэатральнага праекта HomoCosmos”. У размове паўдзельнічалі Вівіан Саарпэрэ — прадстаўніца эстонскай Амбасады ў Беларусі, Олівер Манглус — кіраўнік эстонскай суполкі ў Беларусі. Былі таксама творчыя людзі: Калеў Куду — тэатральны рэжысёр з Эстоніі, Кацярына Саладуха — прадзюсар згаданага тэатральнага праекта з Беларусі ды Ала Зміёва — галерыст, выдавец, арт-менеджар.

З сяброўскай размовы бачна: беларуска-эстонскі дыялог пашыраецца і ў культурнай, і ў адукацыйнай сферы. Са жніўня 2004-га дзейнічае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры. І ўжо сталі звычнымі гастролі, выступленні беларускіх гуртоў, артыстаў на канцэртных пляцоўках Эстоніі. Ладзяцца й выставы мастакоў з Беларусі (Талін, Пярну, Кохтла-Ярве...). Прадстаўнікі Эстоніі паўдзельнічалі ў “Славянскім базары ў Віцебску”, кінафестывалі “Лістапад”. Што да выяўленчага мастацтва, то Ала Зміёва мае надзею: у Эстоніі зацікавяцца працамі такіх прызнаных майстроў, як Валеры Славук, Юры Якавенка, Марына Капілава. Ведае яна й творы эстонскага мастака Эдуарда Зеньчыка, адчувае: абмен выставамі можа быць больш актыўным, узаемакарысным.

Рэжысёр з Эстоніі Калеў Куду

З цікавасцю ўспрынялі журналісты аповеды пра незалежны тэатральны праект Кацярыны Саладухі й Дарыюша Язерскага Homo Cosmos. Гэта серыя спектакляў, паяднаных тэмаю: чалавек, ягонае цела й цялеснасць, пошукі сябе ў прасторы й часе. Чарговая ж прэм’ера з сацыяльным падтэкстам зроблена ў Мінску па п’есе “Убачыць ружовага слана” сучаснага эстонскага драматурга Пірэта Яакса. Паставіў спектакль Калеў Куду. Ён і расказаў: над сцэнаграфіяй, касцюмамі працавала Кацярына Шымановіч — вучаніца народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана. Яна ўжо — уладальніца прэміі “Лепшы сцэнограф года”, вядомая працамі над спектаклямі ў Купалаўскім тэатры, хоць сталае яе месца працы — Вялікі тэатр Беларусі. Як лічыць Калеў Куду, гісторыя спадабаецца мінскім гледачам: “Яна — пра незвычайных людзях, якія жывуць у звычайным горадзе. Іх галоўнае жаданне: ператварыць у рэальнасць свае мары”

Мяркуючы па водгуках у прэсе, спектакль “Убачыць ружовага слана” карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Спадзяемся, будуць таксама іншыя сумесныя беларуска-эстонскія культурныя праекты.

Рыгор Гарэшка

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».