Вы тут

Праект «Шэдэўры Гюстава Дарэ» ўпершыню прадстаўлены ў Беларусі


Праект «Шэдэўры Гюстава Дарэ» ўпершыню прадстаўлены ў Беларусі. Яго арганізатарам з'яўляецца кампанія «Артгіт» з Масквы.​


Гле­да­чы на вы­стаўцы Гюс­та­ва Да­рэ.

 

— Звычайна Дарэ ведаюць як ілюстратара Бібліі, але ж ён быў вельмі разнастайным не толькі ў тэхніках, якімі дасканала валодаў, але і ў выбары літаратурных твораў, малюнкі да якіх ствараў, — расказвае дырэктар гомельскай мастацкай галерэі Гаўрылы Вашчанкі Людміла Шымбалёва. — У Гомелі прадстаўлены 126 работ да сусветна вядомых кніг. У чорна-белых літаграфіях ажываюць «Страчаны рай» Мільтана, «Боская камедыя» Дантэ, «Мудрагелісты ідальга Дон Кіхот Ламанчскі» Сервантэса, «Прыгоды барона Мюнхгаўзена» Распэ, байкі Лафантэна, «Чароўныя казкі» Перо.

Між тым самы вялікі ілюстратар ХІХ стагоддзя вучыўся маляваць самастойна. Ён так і не атрымаў акадэмічную адукацыю. Пры гэтым прафесійную кар'еру мастака Поль Гюстаў Дарэ пачаў у 15 гадоў. У гэтым узросце ён заключыў свой першы кантракт з выдавецтвам. Ён маляваў афішы, публікаваў у часопісах літаграфіі, а пазней звярнуўся да кніжнай ілюстрацыі, якая прынесла яму самую вялікую папулярнасць.

Воўк, які пе­ра­апра­нуў­ся ў ба­бу­лю.  Ілюст­ра­цыя да каз­кі Ш. Пе­ро «Чыр­во­ная Ша­пач­ка».

Галоўны захавальнік фондаў Алег Курашоў праводзіць экскурсію па трох залах галерэі і абавязкова прапануе ўсім лупу — каб пабачылі, якім чынам з дапамогай сціплых графічных сродкаў мастак перадаваў святлацені, тонавыя ўзаемаадносіны тонаў, прастору і перспектыву:

— Сапраўды цікава прыблізіць выяву і разгледзець яе падрабязна. У Дарэ часта не бачна крыніца святла, але глядач яго бачыць. Ведаеце, за два гады ён стварыў 250 ілюстрацый да Бібліі ў тэхніцы літаграфіі. На працягу 40 гадоў творчай дзейнасці яго ілюстрацыі выдаваліся практычна штотыднёва. Пладавітасць Дарэ арганічна спалучаецца з іскрыстым уяўленнем і тэхнічнымі навыкамі. Да яго ніхто не мог надаць гравюры такую дзіўную
і кранальную ступень маляўнічасці.

Талент Дарэ яшчэ пры жыцці (а пражыў ён толькі 51 год) перасек межы роднай Францыі. Выдаўцы змагаліся за права першымі займець ілюстрацыі Дарэ да кніг, якія рыхтаваліся да выдання. Ён стварыў дзясяткі тысяч работ, і кожная з іх уваходзіць у залаты фонд сусветнай мастацкай спадчыны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Лупа дапаможа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.