Вы тут

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр аб бяспечным выкарыстанні плацежных картак*


Плацяжы з дапамогай банкаўскай карткі сталі звыклай справай кожнага дня для большасці жыхароў нашай краіны. На 9,5 мільёна беларусаў прыпадае больш за 15 мільёнаў банкаўскіх картак, і іх колькасць няўхільна расце.


ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» ужо амаль 17 гадоў аказвае банкам краіны паслугі па тэхналагічнай і інфармацыйнай падтрымцы безнаяўных разлікаў па плацежных картках. За гэтыя гады сфера безнаяўных разлікаў у Рэспубліцы Беларусь і маштабы дзейнасці прадпрыемства значна змяніліся. Вельмі наглядна гэтыя змены дэманструе дынаміка паказчыкаў з першых гадоў работы прадпрыемства і іх значэнні за апошні год.

Для трымальнікаў картак дзейнасць Банкаўскага працэсінгавага цэнтра больш вядомая па выпадках форс-мажору, калі картка заблакавана ці згублена і трэба звяртацца ў кругласутачную службу падтрымкі.

Разам з тым нараўне з аказаннем паслуг працэсінгу (сукупнасці аперацый па апрацоўцы інфармацыі, якая выкарыстоўваецца пры здзяйсненні плацежных аперацый) вельмі важным для прадпрыемства з'яўляецца дзейнасць па забеспячэнні надзейнасці і бяспечнасці правядзення разлікаў. Прадпрыемства на пастаяннай аснове ажыццяўляе маніторынг аперацый з плацежнымі карткамі банкаў-кліентаў з мэтай выяўлення і папярэджання махлярскіх аперацый.

З актыўным развіццём сферы безнаяўных плацяжоў і з'яўленнем новых тэхналогій аплаты, якія паскараюць і спрашчаюць працэс аплаты тавараў і паслуг, павялічваецца і інтарэс махляроў да магчымасцяў пакарыстацца рэквізітамі картак у карыслівых мэтах.

Эксперты Банкаўскага працэсінгавага цэнтра адзначаюць павелічэнне колькасці махлярскіх аперацый з выкарыстаннем рэквізітаў картак побач з памяншэннем выпадкаў ажыццяўлення махлярскіх аперацый з выкарыстаннем падробленых картак.

Такія паводзіны махляроў тлумачацца развіццём ва ўсім свеце сацыяльнай інжынерыі, ростам кіберзлачыннасці, сферы інтэрнэт-камерцыі, а таксама імкненнем зламыснікаў схаваць махлярскія аперацыі на невялікія сумы пад выглядам легітымных аперацый трымальніка, што ў сваю чаргу павышае прывабнасць атрымання «хуткіх і лёгкіх» даходаў.

Па выніках 2018 года колькасць махлярскіх аперацый па картках банкаў, якія абслугоўваюцца ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры, па тыпе махлярства размеркавалася наступным чынам:

  • 95 працэнтаў махлярскіх аперацый прыпадае на махлярства з выкарыстаннем рэквізітаў картак;
  • 3 працэнты незаконных аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі прыпадае на аперацыі па падробленых картках;
  • 2 працэнты прыпадае на махлярскія аперацыі па згубленых ці скрадзеных картках.

У канцы 2018 года павялічылася колькасць махлярскіх аперацый з выкарыстаннем рэквізітаў картак з прымяненнем тэхналогіі 3D Sесurе, што выклікана ўсплёскам фішынгу (махлярства, мэтай якога з'яўляецца атрыманне доступу да лагінаў і пароляў) з прымяненнем сацыяльнай інжынерыі ў адносінах да даверлівых і бесклапотных грамадзян, якія выдаюць махлярам усе неабходныя для ажыццяўлення плацяжоў ці пераводаў рэквізіты, уключаючы даныя для доступу да сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і паролі 3D Sесurе.

Стабільна высокі ўзровень колькасці кампраметацыі даных трымальнікаў картак з дапамогай шкоднага праграмнага забеспячэння, а таксама на разнастайных сайтах з сумнеўнай рэпутацыяй.

Летась лідарамі па выкарыстанні падробленых картак у банкаматах былі краіны Азіі: 64 працэнты — Індыя, 28 — Інданезія. Два працэнты прыпадае на долю ЗША і шэсць працэнтаў, што засталіся, — на Расійскую Федэрацыю, Дамініканскую Рэспубліку і Тайвань.

А ў топ-спіс краін, у якіх карткі беларускіх банкаў падвяргаліся скімінгу (крадзеж даных карткі для наступнага вырабу падробнай), уваходзяць Расійская Федэрацыя, Украіна, Турцыя, Італія, Вялікабрытанія, Балгарыя. У Санкт-Пецярбургу скімінгу падвяргаліся 68 працэнтаў ад агульнай колькасці картак, па якіх прайшлі махлярскія аперацыі з выкарыстаннем падробленых картак у 2018 годзе.

Дзякуючы рабоце, што пастаянна праводзіцца Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам сумесна з банкамі і плацежнымі сістэмамі па мінімізацыі ўзроўню махлярства з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, колькасць махлярскіх аперацый ва ўстройствах банкаў, падключаных да прадпрыемства, у 2018 годзе знізілася на 13 працэнтаў.

Разам з тым і ад паводзін саміх трымальнікаў карткі залежыць бяспечнасць безнаяўных аперацый.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр напамінае асноўныя правілы па бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак.

Выкананне гэтых правілаў звядзе да мінімуму рызыку стаць ахвярай махляра.

Выконвайце асноўныя правілы карыстання карткай

Ніколі не ўказвайце свой ПІН-код на адваротным боку карткі і не захоўвайце яго разам з карткай.

Ніколі не ўводзьце даныя сваёй банкаўскай плацежнай карткі (нумар, тэрмін дзеяння, трохзначны код бяспекі СVV2/СVС2 на адваротным боку карткі, банкаўскі код пацвярджэння аперацыі з СМС-паведамлення) на неправераных сайтах, якія выклікаюць у вас падазрэнне.

Завядзіце асобную картку для здзяйснення аперацый у сетцы Інтэрнэт і для паездак за мяжу

Для здзяйснення плацежных аперацый у сетцы Інтэрнэт завядзіце картку да асобнага рахунку, які вы будзеце папаўняць на неабходную суму для ажыццяўлення пэўнага плацяжу непасрэдна перад яго ажыццяўленнем.

Тым, хто плануе паездку ў іншую краіну (асабліва ў гарады павышанай рызыкі, такія як Санкт-Пецярбург, Адэса і Кіеў), рэкамендуем заводзіць асобную картку (абавязкова перавыпускайце картку пасля наведвання краін з сумнеўнай рэпутацыяй), а знаходзячыся ў ёй, карыстацца банкаматамі, размешчанымі непасрэдна ў аддзяленнях банкаў; ажыццяўляць пакупкі з дапамогай карткі толькі ў буйных магазінах, пры гэтым не выпускаць яе з поля зроку.

Устанавіце ліміты (абмежаванні) на правядзенне аперацый па картцы, гэта дазволіць знізіць страты ад махлярства ў выпадку крадзяжу/страты карткі ці кампраметацыі яе рэквізітаў.

Падключыце паслугу дадатковай аўтэнтыфікацыі 3D Sесurе і СМС-інфармавання

Пры здзяйсненні пэўнай плацежнай аперацыі ў сетцы Інтэрнэт на нумар вашага мабільнага тэлефона будзе прыходзіць спецыяльны код, які трэба ўвесці, каб правесці гэтую аперацыю.

Памятайце аб тым, што ніколі не варта нікому паведамляць пароль 3D Sесurе альбо сеансавыя ключы.

Гэтыя паролі можна выкарыстоўваць толькі для пацвярджэння аперацыі ў сетцы Інтэрнэт, якая праводзіцца непасрэдна вамі.

Падключэнне СМС-інфармавання дазволіць вам не толькі кантраляваць рух грашовых сродкаў па рахунку, але і аператыўна рэагаваць на спробы здзяйснення махлярскіх аперацый.

Не ажыццяўляйце ўвод пароля 3D Sесurе, калі адсутнічае бяспечнае злучэнне па пратаколе httрs

У апошні час усё большую папулярнасць набывае спосаб крадзяжу даных пры дапамозе выкарыстання вэб-рэсурсаў, якія цалкам імітуюць рэсурсы вядомых банкаў, плацежных сістэм альбо іншых ведамстваў, што выклікаюць давер у карыстальнікаў. Гэта так званыя фішынгавыя сайты — махлярскія вэб-рэсурсы, што выманьваюць рэквізіты банкаўскіх плацежных картак.

Аплачвайце толькі на надзейных сайтах

Правядзіце праверку сайта, загадзя вывучыўшы водгукі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу, які вас цікавіць.

Не ўводзьце даныя карткі на сайтах, што прапануюць паўдзельнічаць у разнастайных акцыях з наступнай выплатай грашовых прызоў. Настойваюць на пераводзе на рахунак? Падумайце двойчы!

Любая просьба перавесці грашовыя сродкі для атрымання выйгрышу павінна насцярожыць вас.З «акна», якое з'явілася (усплыло) на экране ноўтбука ці тэлефона, вы даведаліся, што выйгралі прыз? Падумайце, а ці не выйгралі вы вірус?

Будзьце пільнымі са званкамі, што прапаноўваюць вам фінансавыя інвестыцыі

Калі вам тэлефануюць і прапануюць інвеставаць з высокім даходам у акцыі, аблігацыі, крыптавалюту, каштоўныя металы, то будзьце пільныя, адхіляйце званкі з такімі прапановамі.

Запытайце незалежнай фінансавай парады, перш чым аддаваць свае сродкі. Вывучыце інфармацыю ў інтэрнэце.

І пры неабходнасці звярніцеся ў міліцыю.

У апошні час пачасціліся выпадкі вішынгу (разнавіднасць тэлефоннага махлярства) з мэтай выманьвання ў трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак асабістай інфармацыі, нумара карткі, логіна і пароля ад сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, СМС-кодаў і іншага.

Зламыснікі могуць называць сябе работнікамі банка альбо Службы сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», выкарыстоўваць закрытыя тэлефонныя нумары альбо праграмы-ананімайзеры, што падмяняюць нумары тэлефонаў на рэальныя нумары, размешчаныя на афіцыйных рэсурсах арганізацый.

ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» напамінае, што пры тэлефанаванні работнікі банка альбо Службы сэрвісу кліентаў ніколі не запытваюць інфармацыю пра поўны нумар банкаўскай плацежнай карткі, тэрмін дзеяння, СVС/СVV-код, паролі 3D Sесurе, аднаразовыя пацвярджальныя коды.

Ні ў якім разе не паведамляйце інфармацыю аб рэквізітах банкаўскай карткі, логінах і паролях, СМС-кодах, сеансавых ключах да інтэрнэт-банкінгу і мабільных праграм.

У выпадку з'яўлення званкоў з просьбамі ўдакладніць вашы даныя неадкладна звярніцеся ў банк на нумары тэлефонаў, што ўказаны на афіцыйным сайце.

Пры звяртанні сяброў праз сацыяльныя сеткі з просьбай аб дапамозе ў пераводзе грашовых сродкаў на картку альбо аплаце мабільнай сувязі, білетаў і да т. п. пераканайцеся, што асоба, якая звярнулася праз старонку ў сацыяльнай сетцы, з'яўляецца менавіта тым, за каго сябе выдае.

Карыстайцеся інтэрнэт-банкінгам толькі на абароненым камп'ютары з абмежаваным фізічным доступам да яго пабочных асоб

Калі вы выкарыстоўваеце агульнадаступныя камп'ютары, памятайце аб вялікай верагоднасці таго, што даныя вашай плацежнай карткі могуць быць скрадзены падчас пакупак у інтэрнэце.

На такіх камп'ютарах можа быць усталявана праграмнае забеспячэнне для крадзяжу інфармацыі (кейлогеры), якое фіксуе ўсе націсканні на клавішы, у тым ліку нумар вашай карткі і рэгістрацыйныя звесткі.

Акрамя таго, не выкарыстоўвайце адкрытыя сеткі Wі-Fі пры выкананні плацежных аперацый у інтэрнэце, у тым ліку не заходзьце ў інтэрнэт-банкінг, нават калі вы карыстаецеся сваім персанальным камп'ютарам ці мабільным тэлефонам.

Да агульнадаступнай сеткі могуць таксама падключацца зламыснікі і перахопліваць інфармацыю падчас яе перадачы.

Не адкрывайце камп'ютарныя файлы ці спасылкі, атрыманыя з ненадзейных крыніц

Не націскайце на падазроныя спасылкі, атрыманыя з пісем электроннай пошты і сацыяльных сетак, асабліва ад незнаёмых адпраўшчыкаў.

Не ўсталёўвайце на мабільныя прылады праграмы з сумнеўных крыніц

Спампоўвайце праграмы толькі з афіцыйных магазінаў (РlауMаrkеt, WіndоwsРhоnеStоrе, АррStоrе) і тых крыніц, у надзейнасці якіх вы перакананы.

Пры спампоўванні праграмы з неафіцыйных крыніц праверце перад загрузкай наяўнасць негатыўных водгукаў аб праграме, памылак друку ў апісанні, а таксама звярніце ўвагу на звесткі, якія неабходна перадаць пры ўсталяванні праграмы.

Выкарыстоўвайце апошнія версіі браўзераў. Абнаўляйце антывіруснае ПЗ

Каб быць упэўненым, што ваш камп'ютар або мабільнае прыстасаванне бяспечныя для выканання плацежных аперацый у інтэрнэце, своечасова абнаўляйце браўзеры, а таксама ўсталюйце на вашы прылады аўтарытэтнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне.

Заўсёды інфармуйце аб спробах махлярства праваахоўныя органы, нават калі вы не сталі ахвярай падману.

ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» пастаянна ажыццяўляе пошук і распрацоўку дадатковых мер бяспекі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, сочыць за тэндэнцыямі ў сферы безнаяўных плацяжоў, а таксама рэгулярна абнаўляе рэкамендацыі па бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак.

Давайце разам зробім безнаяўныя аперацыі больш бяспечнымі!

Інфармацыя і здымкі атрыманы ад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр»

*На правах рэкламы

*УНП 190381773

Загаловак у газеце: Зробім безнаяўныя аперацыі бяспечнымі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.