Вы тут

Шоу «Хто хоча стаць мільянерам?» вырашылі закрыць у ЗША


У ЗША вырашылі закрыць тэлевіктарыну «Хто хоча стаць мільянерам?», паведамляе lenta.ru са спасылкай на The Variety. Шоу выходзіла на тэлебачанні на працягу 17 гадоў.


«Пасля паспяховага 17-гадовага выхаду «Хто хоча стаць мільянерам» не вернецца на тэлеэкраны краіны ў сезоне 2019/2020», - сказаў выданню прадстаўнік тэлешоу. Прычыны закрыцця праекта ён не патлумачыў.

Упершыню ў ЗША праграму сталі паказваць у 1999 годзе на тэлеканале ABC. 

У цяперашні час праграма працягвае выходзіць у іншых краінах свету, у тым ліку ў Вялікабрытаніі і Расіі. 

Раней выкладчык англійскай мовы Джон Робінсан стаў першым, хто за апошнія 13 гадоў дайшоў да фінальнага пытання ў брытанскім «Хто хоча стаць мільянерам?» Ён зразумеў, што не зможа дакладна адказаць, і вырашыў забраць ўжо зароблены выйгрыш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».