Вы тут

Ёсць такая крыніца — Гарады


На Мазыршчыне ахоўваюць крыніцы, стараюцца захаваць і абазначыць гэтыя гаючыя вытокі — так, напрыклад, як у вёсках Лучажэвічы, Скрыгалаў, Мазуры, Каменка, Акулінка, Раманаўка, Хамічкі, Чырвоная Горка. Ёсць у крыніц і назвы, як, напрыклад, Альховіца ў вёсцы Васькоўка, Кустоўніца ў пасёлку Крынічнае, Добрыца ў вёсцы Нагорная. Несумненна, усе гэтыя вытокі вельмі старажытныя, авеяныя легендамі. За вёскай Маісеевічы, у лесе, сярод пагоркаў бруіцца крыніца з цікавай назвай Гарады. Яна паходзіць ад слова «гарадзішча», якое па-мясцоваму называюць «горадам», і якіх тут некалькі.


Яшчэ адной крыніцай — жывой памяці — з'яўляецца захаваная мясцовая адметнасць, якая бачыцца нават у жаночым святочным строі — адзенні, якое паляшучкі насілі яшчэ зусім нядаўна, у пяцідзясятых і шасцідзясятых гадах мінулага стагоддзя, і якое цяпер рэдка калі ўбачыш. Дырэктар Маісеевіцкага Дома культуры Лідзія Нікановіч захавала сапраўдны аўтэнтычны тканы і вышываны шэдэўр, які застаўся ад яе свякрухі, а мастацкі кіраўнік Зінаіда Пінчук (на фота) любіць апранаць яго на канцэрты і святы, урачыстыя вечары і традыцыйныя народныя вясковыя гулянні, дэманструе ў ім красу і самабытнасць Палесся.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.