Вы тут

Вывучыць мову дапамагла газета


Іван Пятроўскі, што жыве ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна, карыстаецца аўтарытэтам сярод землякоў.


Іван Станіслававіч працаваў на розных пасадах у мясцовым калгасе, апошнія дзевяць гадоў кіраваў адкрытым акцыянерным таварыствам «Будслаўскае». Яшчэ з таго часу зарэкамендаваў сябе як добры арганізатар, шчыры і чулы да патрэб людзей чалавек, да якога можна заўжды звярнуцца па дапамогу. Цяпер Іван Пятроўскі на пенсіі, але не сядзіць склаўшы рукі. Можна сказаць, ён грамадскі дзеяч мясцовага маштабу, актывіст, які арганізоўвае землякоў і на суботнікі, і на добраўпарадкаванне вёскі. Ды і сам актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах. На трактары, які калісьці змайстраваў са спісаных дэталяў і вузлоў, дапаможа расчысціць ад лісця парк, вывезці смецце на звалку. Ужо каторае скліканне землякі выбіраюць яго дэпутатам Будслаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

Прыемна здзівіла пры сустрэчы тое, што размаўляе Іван Станіслававіч на чыстай беларускай мове.

— «Звязда» мне дапамагла вывучыць і палюбіць матчыну мову. Я даўні прыхільнік вашай газеты. А пачалося наша сяброўства даўно, мабыць, гадоў сорак таму. У савецкі час я быў парторгам. Раённае начальства прымушала выпісваць «Звязду» на партарганізацыю, бо тут друкаваліся партыйныя дакументы, справаздачы і пастановы з пленумаў, з'ездаў. Чытаючы гэтыя матэрыялы, цікавіўся адначасова іншымі артыкуламі. І паступова палюбіў газету, прывязаўся да яе, выпісаў асабіста. А затым пачаў размаўляць па-беларуску. Спачатку нясмела, а затым усё больш упэўнена. Мне падабаецца, што выданне прапагандуе роднае слова, народную творчасць, прывівае любоў да спадчыны, абрадаў нашых продкаў. Вельмі падабаюцца рубрыкі «Спытайце пра радзіннае», «Размаўляем па-беларуску».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».