Вы тут

Ураган у Брытаніі агаліў дагістарычны лес


Дагістарычны лес, які заставаўся пахаваным пад пяском і вадой на працягу 4 з паловай тысяч гадоў, раптам агаліўся ў выніку нядаўняга ўрагану ва Уэльсе, інфармуе ВВС.


Фота Getty

Пад напорам моцнага ветру мора адступіла, агаліўшы паклады торфу, пад якім хаваліся дрэвы. Затым вецер развеяў торф.

Закамянелыя дрэвы можна назіраць паміж вёскамі Борт і Ініслас у графстве Керэдыгіён.

У XVII стагоддзі быў запісаны міф аб загінулай пад вадой цывілізацыі, якую называлі "патанулай сотняй".

Лічыцца, што гэтая тэрыторыя была калісьці ўрадлівай зямлёй з селішчамі, абароненымі ад паводак шлюзамі і дамбамі. У легендах распавядаецца, што гэтая зямля неаднаразова затаплівалася падчас моцных штармоў.

У VI стагоддзі н.э. было затоплена 16 мясцовых вёсак, мноства людзей загінулі.

Паводле аднаго з міфаў, гэтыя ўрадлівыя ў мінулым зямлі размяшчаліся прыкладна за 30 км на захад ад цяперашняй берагавой лініі, у цяперашняй акваторыі заліва Кардыган.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.