Вы тут

Прэзідэнцкія выбары ў Літве выйграў Гітанас Науседа


Па папярэдніх дадзеных, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве лідзіруе незалежны кандыдат Гітанас Науседа з вынікам у 66,62% галасоў выбаршчыкаў, паведамляе ВВС.


Фота delfi.lt

Науседа - эканаміст і раней уваходзіў у праўленне Банка Літвы, у палітыку прыйшоў з прыватнага банкаўскага сектара. Афіцыйна ён не звязаны ні з адной партыяй і з'яўляецца прыхільнікам ліберальнай мадэлі эканомікі.

Ягоная суперніца ў другім туры Інгрыда Шыманітэ - экс-міністр фінансаў, дэпутат Сейма, кандыдат ад кансерватыўнай партыі "Саюз Айчыны - Хрысціянскія дэмакраты", значна адстае ад Науседы.

Партыя "Саюз бацькаўшчыны - Хрысціянскія дэмакраты" у свой час ускосна падтрымлівала дзеючага прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ.

Яўка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў склала амаль 52,49%, пры тым што за апошнія 15 гадоў яна не падымалася вышэй за 52%. Каля 10% грамадзян з правам голасу прагаласавалі датэрмінова.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.