Вы тут

"Шахцёр" упэўнена перамог "Віцебск" і ўзяў Кубак Беларусі па футболе


Учора, 26 мая, у Віцебскім спартыўным комплексе адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе. У рашаючым матчы салігорскі "Шахцёр" узяў упэўненую перамогу над ФК "Віцебск" з лікам 2:0. 


Пераможныя мячы забілі аўстрыйскі легіянер Дарка Бодул на 45-й хвіліне і серб Нікола Анціч на 80-й.

- Сам не ведаю, як і што зрабіў, - адзначае пасля матча нападнік Дарка Бодул. - Магу сказаць, што гэта мой самы важны гол у кар'еры. Ён дапамог камандзе заваяваць тытул! Каманда сёння вельмі моцна старалася. Кубак ўзялі, але ў нас ёсць яшчэ задачы: чэмпіянат, Ліга Еўропы. Калі будзем гуляць у нашу гульню - усё будзе добра.

Пазаўзецець за сваіх прыйшло 7954 чалавека. Як піша Прэсбол, усяго арэна ў самым паўночным абласным цэнтры краіны здольная змясціць 8144 чалавека, аднак на некалькі радоў квіткі не прадаваліся. А ўсе білеты, якія паступілі ў касы, былі раскупленыя.

Раней гарнякі станавіліся пераможцамі Кубкаў у 2004 і 2014 гадах. 

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.