Вы тут

На трасе М1 затрыманы п'яны кіроўца маршрутнага таксі


26 мая 2019 г. каля 12:00 гадзін у аператыўна-дзяжурную службу ДАІ паступіла паведамленне, што з Мінска выехала маршрутка, кіроўца якой, як мяркуецца, знаходзіцца ў стане ап'янення, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Каля 12:30 у ходзе нясення службы па наглядзе за дарожным рухам на 151-м км аўтадарогі М1 / Е30 "Брэст-Мінск-мяжа РФ" супрацоўнікамі АДАІ Івацэвіцкага РАУС быў спынены аўтамабіль «Фальксваген Крафтэр» (маршрутнае таксі «Мінск-Пінск»), пад кіраваннем 46-гадовага жыхара Пінскага раёна.

Фізічны стан кіроўцы сапраўды выклікаў падазрэнне. Яму было прапанавана прайсці медыцынскі агляд, вынікі якога пацвердзілі тое, што кіроўца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, у выдыханым паветры - 1,6 праміле алкаголю.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.18.16 КаАП Рэспублікі Беларусь. У маршрутным таксі на момант прыпынку знаходзіліся два пасажыры.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.