Вы тут

Рэспубліканскі злёт атрадаў юных інспектараў руху пройдзе ў Бабруйску


Ён будзе доўжыцца з 28 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў МУС.


У мерапрыемстве прымуць удзел каманды-пераможцы з шасці абласцей краіны і Мінска, а таксама атрады ЮІД з Расійскай Федэрацыі, Казахстана і Азербайджанскай Рэспублікі.

Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага злёту-конкурсу адбудзецца ў 15 гадзін 30 хвілін 28 мая на плошчы Перамогі. Для ўдзельнікаў, балельшчыкаў і гасцей мерапрыемства з 14 гадзін тут жа пачнуць сваю працу выставы службовага аўтатранспарту, спецтэхнікі і ўзбраення падраздзяленняў ДАІ і АМАП УУС.

Вынікі злёту будуць падведзеныя 31 мая. Арганізатары запрашаюць на мерапрыемства ўсіх ахвотных наведаць цырымонію адкрыцця і падтрымаць каманды-ўдзельніцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».