Вы тут

Унікальныя машыны ад ААТ «Бальшавік»*


Выкананне заказаў на арыгінальнае абсталяванне патрабуе творчага падыходу.

ААТ «Завод тарфянога машынабудавання «Бальшавік» амаль 90 гадоў знаходзіцца ў аднайменным рабочым пасёлку недалёка ад Гомеля. Прадпрыемства выпускае самае разнастайнае абсталяванне для тарфяной прамысловасці і торфабрыкетных заводаў. Акрамя таго, вырабляе крапеж для вузкакалейнай чыгункі, запасныя часткі да абсталявання для здабычы торфу.


Мі­ха­іл ШПА­КОЎ­СКІ.

Дзякуючы кваліфікаваным спецыялістам, шматгадоваму досведу працы, сучаснаму тэхналагічнаму абсталяванню, новым распрацоўкам, укаранёным у вытворчасць, завод выконвае заказы вялікіх аб'ёмаў рознай складанасці. Напрыклад, тут ганарацца апошнім вагонаперакульнікам, які напрыканцы мінулага года адправілі да заказчыкаў у Мінскую вобласць — упершыню ў сабраным выглядзе. Унікальны агрэгат, дарэчы, важыць 30 тон. З прадпрыемства нядаўна выйшла і абсалютна новая для краіны машына, прызначаная для пажаратушэння, — на гусенічнай хадзе. У адрозненне ад той, што на колах, новая можа дабрацца ў самыя цяжкадаступныя месцы.

Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці Міхаіл ШПАКОЎСКІ тут стаў дырэктарам адносна нядаўна. За мінулы год выручка ад рэалізацыі прадукцыі на прадпрыемстве склала 3550 тысяч рублёў — гэта 120,3 % да адпаведнага перыяду 2017 года. Рэнтабельнасць продажаў цяпер 3,4 %, а экспарт у Расію і краіны Прыбалтыкі — 17,4 тысячы долараў:

— Мы сёння працуем рэнтабельна і прыбыльна, — адзначае Міхаіл Мікалаевіч. — Каля 4,5 % сваёй прадукцыі адпраўляем за межы краіны. Пакуль гэта нямнога, але спадзяёмся павялічваць. Сёння я ўпэўнены ў калектыве. За год мы паднялі заробкі, і сярэдні складае 764 рублі. Многія кваліфікаваныя рабочыя зарабляюць больш чым 1000. Работа ў нашых супрацоўнікаў — а гэта 81 чалавек — ёсць пастаянна. Між іншым, у нас працуюць не толькі мясцовыя жыхары. Сюды прыязжаюць і з Касцюкоўкі, і з Яроміна, і з Гомеля. Людзі ведаюць, што тут можна рабіць і зарабляць.

На­чаль­нік ме­ха­ніч­на­га цэ­ха Аляк­сандр ШАЎ­ЦОЎ і то­кар Ана­толь ША­ЛЫ­ГІН.

Завод рэалізоўвае машыны для ўборкі фрэзернага торфу МТФ-43А-К, фрэзерны барабан Ф-6,5, прычэп-самаскід гусенічны МТП- 24В-М, карчавацель актыўнага тыпу КАП-2; машыну МПК-1 для рамонту картавых каналаў, вагонаперакульнік вузкакалейны ВУ-1.00.00.000, валкавальнік фрэзернага торфу ВТ-9,8 і многае іншае. Сёння прадпрыемства ажыццяўляе яшчэ і дробнасерыйную вытворчасць. Тут, калі патрэбна, зробяць вырабы ці металаканструкцыі па чарцяжах заказчыка. Выкарыстоўваюць пры неабходнасці і плазменнае рэзанне.

— Цяпер мы забяспечаны заказамі па вырабе як абсталявання для паліўнай прамысловасці, так і запчастак да яго, — дадае Міхаіл Шпакоўскі. — Ёсць заказы для Расійскай Федэрацыі і абмяркоўваюцца новыя. Праект па выпуску торфавозных вагонаў для вузкай каляі знаходзіцца на экалагічнай экспертызе. На першае паўгоддзе 2019 года плануецца выраб абсталявання для ААТ «Торфапрадпрыемства Колпеніца». У планах — стварэнне сумеснай вытворчасці па вырабе партатыўных вышак на базе невялікіх машын для выкарыстання ў галіне ЖКГ. Напрыканцы мне вельмі хочацца выказаць шчыры «дзякуй» інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам нашага прадпрыемства і ўсяму калектыву за самаадданую працу. Думаю, разам у нас усё атрымаецца!

На­чаль­нік вы­твор­ча­га ад­дзе­ла Ган­на КА­ЧУ­БЕЙ і сле­сар ме­ха­на­збо­рач­ных  ра­бот Пётр АФА­НАСЬ­КОЎ.

  • Прадпрыемства было заснавана ў 1930 годзе. Доўгі час яно забяспечвала найбліжэйшыя буйныя гомельскія прадпрыемствы палівам — кускавым торфам. З 1960 года пачалася здабыча фрэзернага торфу і вытворчасць тарфяных брыкетаў. Адначасова ў механічнай майстэрні асвойвалася вытворчасць спецыяльнага тэхналагічнага і нестандартызаванага абсталявання. Такім чынам, з уводам у 1969 годзе новага механічнага цэха, завод стаў найбуйнейшым у сваёй галіне. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС здабычу торфу давялося спыніць цалкам.
  • Дзесяць гадоў таму прадпрыемства стала адкрытым акцыянерным таварыствам са 100-працэнтнай доляй дзяржавы ў статутным фондзе. Уласнікам перададзенага ў валоданне і карыстанне без права распараджэння маёмасцю з'яўляецца Рэспубліка Беларусь у асобе Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
  • Кацельня прадпрыемства акрамя прамысловай зоны сёння ацяпляе ўвесь рабочы пасёлак Бальшавік: гэта два дзіцячыя садкі, бальніца, жылы фонд і іншыя аб'екты. Таксама прадпрыемства аказвае паслугі па водазабеспячэнні і водаадвядзенні ў пасёлку Бальшавік.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

УНП 400047488

* -  На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.