Вы тут

Пачаўся рабочы візіт Лукашэнкі ў Казахстан


Сёння пачаўся двухдзённы рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.


Мерапрыемства адбудзецца ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным складах. З улікам юбілейнай даты, пяцігоддзя Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, лідары дзяржаў не толькі абмяркуюць вынікі развіцця саюза, але і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі дамоўленасцяў, якія ўжо маюцца.

Якія яшчэ пытанні вынесены на саміт? Яны датычацца пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ЕАЭС, фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза і ўзаемадзеяння ў мытнай сферы. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца і асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі на 2019—2020 гады, ход рэалізацыі лічбавага парадку дня, стварэнне Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС і шэраг іншых аспектаў.

Вядома, па выніках мерапрыемства плануецца прыняцце адпаведных міжнародных дакументаў. Запланаваны і двухбаковыя сустрэчы, перамовы Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі лідарамі.

Паводле БелТА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Да юбілею — у Нур-Султан

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.