Вы тут

На аршанскім інструментальным заводзе зладзілі Дзень адчыненых дзвярэй


У нядзелю, 26 мая, на аршанскім інструментальным заводзе холдынга МТЗ усім ахвотным паказалі вытворчасць — тут упершыню зладзілі Дзень адчыненых дзвярэй.


У райцэнтры падзея стала асаблівай, бо была прысвечана 45-годдзю заснавання мясцовага прадпрыемства — а сёлета ўвайшло ў холдынг.

Юным наведвальнікам, якім хутка выбіраць прафесію, спадабаліся ўмовы працы і агучаная магчымасць добрага заробку.

Дарэчы, як паведаміў дырэктар прадпрыемства Віталь Манкевіч, добрыя станочнікі атрымліваюць па 1,5 тысячы рублёў штомесяц. І гэта не мяжа, улічваючы ўмовы фінансавага заахвочвання пры здзельнай аплаце працы. Кіраўнік з гонарам расказаў пра новае абсталяванне, планы супрацоўніцтва з замежным інвестарам, мадэрнізацыю прадпрыемства, якую неабходна завяршыць у 2023 годзе.

Цікава, між іншым, што сярод станочнікаў ёсць і жанчыны. А кіруе цэхам, дзе яны працуюць, таксама прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва Аксана Кірыковіч. Аршанка прыйшла на завод праз год пасля яго адкрыцця. Тут у 1976-м яе вучылі працаваць на станках. Потым паступіла на завочнае аддзяленне ў Беларускі політэхнічны інстытут, працавала тэхнолагам, начальнікам тэхналагічнага бюро, і вось цяпер — начальнік інструментальнага цэха. У яе каля дваццаці пяці падначаленых, у тым ліку тры жанчыны.

А ўсяго на Аршанскім інструментальным заводзе цяпер працуюць каля 400 чалавек. Ветэран вытворчасці Леанід Рызой пачаў тут працаваць яшчэ да афіцыйнага адкрыцця. Завадчанін займаў розныя пасады: тэхнолага, вядучага інжынера, намесніка дырэктара... Памятае, што ў лепшыя часы на прадпрыемстве было занята каля 2,7 тысячы чалавек. Завод быў стратэгічна важным аб'ектам для ўсяго былога СССР. Ён быў адкрыты па дзяржаўным заданні ўрада як спецыялізаванае прадпрыемства па забеспячэнні металаапрацоўчым інструментам і станочнай аснасткай іншых вытворцаў. Ветэранам вельмі рады таму, што кіраўнік дзяржавы асабіста клапоціцца, каб завод атрымаў другое жыццё. Перажывае, што не хапае моладзі.

Пра неабходнасць больш актыўна рэкламаваць рабочыя спецыяльнасці сказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк. Ён лічыць, што калі на прадпрыемствах будуць праводзіць экскурсіі для хлопцаў і дзяўчат, тыя зменяць сваё разуменне спецыфікі рабочых прафесій. Старанныя рабочыя цяпер вельмі запатрабаваныя. У наш час той жа станочнік, які будзе працаваць на новым абсталяванні, павінен быць адукаваны на ўзроўні выпускніка ВНУ. І гэта трэба ўлічваць пры падрыхтоўцы спецыялістаў.

Першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац лічыць, што Дзень адчыненых дзвярэй стане добрай традыцыяй у Аршанскім рэгіёне. Гэта — магчымасць паказаць землякам, што зроблена ў рамках выканання даручэнняў Прэзідэнта. Адпаведны ўказ, накіраваны на развіццё рэгіёна, дае шанц Аршаншчыне стаць лакаматывам эканомікі ўсёй паўночнай вобласці. І вытворчасць ужо робіць першыя крокі ў бок аздараўлення.

На мерапрыемстве адбыліся цырымонія ўшанавання найлепшых супрацоўнікаў, святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў Аршанскага раёна. Былі арганізаваны выязны гандаль, выстаўка трактарнай тэхнікі, працавалі дзіцячыя атракцыёны. Дзятве асабліва спадабалася катанне на трактары.

Падчас экскурсіі людзі шчыра дзяліліся прыемнымі ўражаннямі. Напрыклад, гараджанка Вольга Токараўская прыйшла з бацькамі, якія тут працавалі, і маленькім сынам. І была вельмі задаволеная ўбачаным. А з імі за кампанію на экскурсіі былі аднакласнікі малога і іх настаўніца Галія Кісялёва. І яе маці тут працавала. Жанчына рада, што прадпрыемства мадэрнізуецца літаральна на вачах.

А былы дырэктар прадпрыемства Валерый Лутай, лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны», прыйшоў сустрэцца з калегамі і разам парадавацца добрым пераменам. Завод ён узначальваў з 2005 да 2016 года. Ён упэўнены, што пры падтрымцы кіраўніцтва краіны ў завода добрыя перспектывы.

Жыхарам Оршы і наваколля гэты нядзельны выхадны запомніцца надоўга. Бадай, новая традыцыя — прамысловы турызм — нараджаецца ў райцэнтры, назва якога ва ўсіх на слыху.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Па той бок трактара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.