Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з парламентарыямі Таджыкістана


У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з парламенцкай дэлегацыяй Таджыкістана. Беларускія дэпутаты абмеркавалі з калегамі перспектывы ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.


«Я спачатку хацеў бы адзначыць наш эканамічны блок. Павінен сказаць, што мы там слаба працуем, як ваш бок, так і наш. Тавараабарот каля 40 мільёнаў долараў — гэта сціпла для краін з такім патэнцыялам. У лепшыя гады мы мелі лічбу амаль у два разы большую», — сказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук.

Ён падкрэсліў, што Беларусь самастойна стварае разнастайную сучасную, магутную сельскагаспадарчую тэхніку. Гэтым вопытам наша краіна гатова падзяліцца з партнёрамі.

«Мне здаецца, нам трэба звярнуць увагу на міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Там ёсць пэўныя пагадненні, але, на мой погляд, трэба больш мець такіх кантактаў. Мы не можам часта сустракацца: трэба рэгіёны звесці разам, каб яны падпісалі пагадненні і без пасрэднікаў сустракаліся, абмяркоўвалі разнастайныя пытанні і знаходзілі разуменне і кантакты», — падзяліўся меркаваннем Баляслаў Пірштук.

Эканамічнае супрацоўніцтва — аснова для далейшага развіцця сувязяў у гуманітарнай і сацыяльнай сферах. Падмурак для будучага ўзаемадзеяння на ўзроўні чалавечых кантактаў закладваецца з дапамогай студэнтаў з Таджыкістана, якія атрымліваюць адукацыю ў беларускіх ВНУ. Іх сёння больш за 1200 чалавек.

Акілзады Нуруло, намеснік старшыні камітэта ніжняй палаты парламента Таджыкістана па навуцы, адукацыі, культуры і маладзёжнай палітыцы, заўважыў: «Паступленняў ад тавараабароту стала менш, але радуе іншае. Мы пачалі збіраць беларускую тэхніку. Летась выпусцілі 108 трактароў. Мы вырабляем беларускую мэблю. Практычна ва ўсіх кабінетах ва ўрадзе, парламенце ёсць беларуская мэбля. Я думаю, што мы і далей будзем развіваць сумесную вытворчасць».

Парламенцкая дэлегацыя плануе падчас візіту правесці перагаворы з міністэрствам адукацыі Беларусі, каб наладзіць далейшае супрацоўніцтва на ўзроўні не толькі дашкольнай і вышэйшай, але і сярэдняй адукацыі.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».