Вы тут

Рыхтуецца законапраект аб змяненні Закона «Аб ахове працы»


Мінскі холадакамбінат № 2 — адзін з лідараў па вытворчасці марожанага ў краіне. У працэсе вырабаў салодкай прадукцыі задзейнічанае сучаснае абсталяванне, аўтаматызаваныя лініі, калектыў складае 650 супрацоўнікаў. Таму холадакамбінат быў абраны дэпутатамі Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях для правядзення семінара па ахове працы. Размова ішла ў асноўным пра законапраект аб змяненні Закона «Аб ахове працы».


Зараз Камісія рыхтуе дакумент да другога чытання. Законапраект мае 44 артыкулы, карэкціроўкі ўнесены ў 34. «У першую чаргу карэкціроўкі і змяненні датычацца працэдур праходжання медыцынскіх аглядаў работнікаў, якія прымаюцца на працу. Ёсць пытанні, звязаныя з функцыямі кантролю наймальніка за захаваннем аховы працы. Работнікам-надомнікам і дамашнім работнікам прапануецца даць права адмовіцца ад выканання работы, калі не створаны бяспечныя ўмовы працы і яны не забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы», — расказала Людміла Канановіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.

Семінары па тэме камісія праводзіць і ў прыватных, і ў дзяржаўных арганізацыях.

«Акрамя працоўных груп, пашыраных пасяджэнняў, Камісіяй практыкуюцца такія выязныя семінары ў залежнасці ад законапраекта. Гэта робіцца для таго, каб вывучыць практыку законапрымянення, пачуць ад наймальнікаў, работнікаў меркаванне па тых карэкціроўках і нормах, якія ўнесены», — патлумачыла дэпутат.

У другім чытанні законапраект, па словах Людмілы Канановіч, плануюць разгледзець на восеньскай сесіі парламента.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.