Вы тут

Новы будынак аўтавакзала адкрылі ў Брэсце


У Брэсце сёння адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця новага будынка аўтавакзала, будаўніцтва якога прадугледжана планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя горада, перадае БЕЛТА.


Фота: virtualbrest.by

"Згодна з распараджэннем Прэзідэнта да юбілею горада пабудаваны 15 і ўзводзяцца яшчэ 13 аб'ектаў інфраструктуры. Брэст зменьваецца літаральна на вачах. Сёння чарговае наваселле - гараджан і гасцей будзе сустракаць і праводзіць у дарогу новы аўтавакзал. Упэўнены, што ён стане яшчэ адной візітнай карткай і акрасаю абласнога цэнтра", - падкрэсліў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Ён дадаў, што Брэст з'яўляецца буйным транспартным вузлом, заходнімі варотамі рэспублікі, таму патрабаванні да яго інфраструктуры высокія. "У брэсцкім аўтавакзале ўдалося ўвасобіць самыя смелыя ідэі. Невыпадкова яго праект быў прызнаны найлепшым на Нацыянальным архітэктурным фестывалі", - адзначыў Сяргей Румас.

Да ўзвядзення аб'екта спецыялісты ААТ "Палессежылбуд" прыступілі ў лістападзе 2017 года. Будаўніцтва вялося за кошт абласнога бюджэту, арыенціровачны кошт склаў больш за Br10 млн. Новы аўтавакзал разам з чыгуначным ўтвараюць адзіны транспартны комплекс. "Гэты аб'ект размешчаны вельмі функцыянальна. Побач чыгунка, таксама створана інфраструктура з выхадам на Заходні абход горада, будаўніцтва якога працягваецца", - сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Фота: virtualbrest.by

Умяшчальнасць аўтавакзала складае 250 пасажыраў, прапускная здольнасць - 6-8 тыс. чалавек за суткі. На першым паверсе знаходзяцца білетныя касы, прасторная зала чакання, зона захоўвання багажу і іншыя тэхналагічныя памяшканні, на другім паверсе размясцілася адміністрацыя. У будынку створаны ўмовы безбар'ернага асяроддзя, як для зручнасці людзей з парушэннямі зроку, так і апорна-рухальнага апарата. У пасажыраў з дзецьмі будзе магчымасць спыніцца ў пакоі адпачынку маці і дзіцяці. Неўзабаве адкрыецца кафэ.

"Сканчаюцца працы па ўсіх інфраструктурных аб'ектах да тысячагоддзя Брэста. Аўтавакзал з'яўляецца найбольш знакавым з іх. Ён прыгожы і сучасны. Думаю, увасабляе сабой агульны стан нашага горада, які дынамічна развіваецца. Наступнымі адкрыем Дом правасуддзя, школу і вучэбна-педагагічны комплекс, гарадскі сад, а таксама фантан, які, спадзяюся, прыемна здзівіць жыхароў", - падсумаваў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».