Вы тут

Нядаўна Мікалай Драздоў наведаў Мінск з лекцыяй аб паходжанні Сусвету


Вядомы вучоны-заолаг, вандроўнік, публіцыст расказаў, як у галіне светабудовы спалучаюцца навуковыя і рэлігійныя погляды.


Нядаўна чалавек-легенда савецкага тэлебачання, навуковец, доктар біялагічных навук, нязменны вядучы цыкла перадач «У свеце жывёл» Мікалай Драздоў наведаў Мінск з лекцыяй аб паходжанні Сусвету і Зямлі. Навуковыя факты, найноўшыя даследаванні цесна спляліся з філасофскімі развагамі пра стварэнне свету.

Вучоны не згодны, што Сусвет вечны і бясконцы. Ён сцвярджае, што ў яго ўсё ж ёсць пачатак, пэўная кропка, якая не была створана выпадкова.

— Выпадкова можна толькі нешта разбурыць, а не стварыць. А ўсё, што будуецца, патрабуе праграмы. Неабходнасць стваральніка ў гэтым выпадку — не рэлігійны, а навуковы тэзіс. Патрэбны аўтар праграмы, па якой матэрыя і энергія ў пэўных прапорцыях будуць гарманічна існаваць. Не ўдаючыся ў рэлігійныя падрабязнасці, можна з навуковага пункту гледжання сказаць, што Сусвет створаны. Удалася спроба на зямным шары стварыць камфортныя ўмовы для ўсіх жывых арганізмаў.

Вучоны таксама сцвярджае, што і развіццё жыцця на Зямлі ідзе па запраграмаваных законах, гэта датычыцца і эвалюцыі. Пасля доўгага пераўтварэння людзі, жывёлы, расліны, прадстаўнікі іхтыяфаўны набылі сучасны выгляд. Такім чынам, гэтая праграма паспяхова завяршылася. А праца зрабіла з чалавека чалавека разумнага.

— Але, зыходзячы з таго, што чалавек сёння робіць з планетай, разумным яго назваць нельга, — не ўтрымаўся ад такой рэмаркі навуковец. — Трэба памятаць, што калі мы канчаткова забрудзім Зямлю, то перасяліцца не будзе куды.

Вольга ПРАЛЮК

Загаловак у газеце: Аб Сусвеце і не толькі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.