Вы тут

Мінскі адкрыты робатурнір і «Maker Fest» пройдуць у «БелЭкспа»


З 31 мая па 2 чэрвеня.

За званне найлепшых робататэхінкаў на VII Мінскім адкрытым турніры пазмагаюцца больш за 1000 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Казахстана і краін Балтыі. Яго арганізатарамі выступаюць Асацыяцыя "Адукацыя для будучыні" і адукацыйны цэнтр "100 балаў".


Максімальная ўзроставая планка для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы на гэтых спаборніцтвах, фактычна не ўстаноўлена, таму ў некаторых катэгорыях могуць паўдзельнічаць і дарослыя, якія захапляюцца робататэхнікай. А самымі юнымі ўдзельнікамі стануць навучэнцы 1-4 класаў.

VII Мінскі адкрыты робатурнір — самае папулярнае і масавае ў Беларусі мерапрыемства для тых, хто цікавіцца адукацыйнай робататэхнікай і тэхнічнай творчасцю, дзе пануе таварыская, крэатыўная і нефармальная атмасфера. З кожным годам ён набірае абароты. Калі летась у ім удзельнічалі 550 чалавек, то ў гэтым годзе колькасць ахвотных выступіць на ім павялічылася ўдвая.

Спаборніцтвы будуць доўжыцца з 31 мая па 2 чэрвеня. А 1 чэрвеня ў рамках VII Мінскага адкрытага роботурніра  ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” адбудзецца кірмаш тэхнічных вынаходак "Maker Fest". Яго мэта — сабраць у адзінай крэатыўнай прасторы найбольш цікавыя ўзоры інжынерна-тэхнічнай творчасці, даць магчымасць беларускім мейкерам прадэманстраваць на публіцы ўласныя напрацоўкі, пакантактаваць адно з адным і  захапіць мейкерствам юнае пакаленне.

Сярод удзельнікаў мінскага фестывалю "Maker Fest" — не толькі асобныя мейкеры і вынаходнікі (дарэчы, не толькі з Мінску), але і ўжо вядомыя "гаражныя" і "спейс"-каманды: даследчая лабараторыя "EPAM Garage" і майстэрня-клуб " Мінскі хакерспейс ". Прадэманструюць свае самаробныя прылады супрацоўнікі лабараторыі БДУ "Robatz Network", каманда Resurscontrol Technology (Віцебск), студэнты інжынерна-адукацыйнага цэнтра кафедры ЭВМ БДУІР і школьнікі з Мінскага Палаца дзяцей і моладзі.

На фестывалі будзе прадстаўлена больш за 40 унікальных экспанатаў як DIY, так і DIWO-вытворчасці: 3D-прынтары, гульнявы аўтамат і Linux-тэрмінал у рэтра-стылі, фантастычны светлавы меч, лодка, якая фатаграфуе качак і чаек, праект "Space Invaders stand ", самыя розныя незвычайныя робаты і многае іншае. Акрамя таго, у рамках выставы пройдзе некалькі практычных майстар-класаў па Arduino і 3D-друку для дзяцей і падлеткаў.

Мерапрыемства будзе цікавае не толькі шырокаму гледачу (дзецям, педагогам. аматарам тэхнікі), але і прафесіяналам у галіне інжынерыі, тэхнікі і тэхналогій, дакладных і прыродазнаўчых навук. Госці кірмашу змогуць пагутарыць з мейкерамі, убачыць, як працуюць экспанаты, і задаць свае пытанні. Білет на фестываль і турнір не патрабуецца. Уваход свабодны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.