Вы тут

Распрацавана мабільная праграма з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі


Рэзідэнт ПВТ — кампанія Apalon — выпусціў новую бясплатную мабільную праграму з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі. Kazkі — некамерцыйны праект, мэта якога — прыцягнуць увагу да беларускай гісторыі, аўтэнтычнай культуры і вуснай творчасці.


Матэрыял для праекта быў сабраны ў розных кутках Беларусі. У казках адлюстраванае жыццё нашых продкаў, якое дзіўным чынам пераклікаецца з сённяшняй рэчаіснасцю. Мабільная праграма дае магчымасць праслухаць 53 творы, якія на працягу 20 гадоў збіраў беларускі музыка Алег Хаменка. Фолк-мадэрн-гурт «Палац», лідарам якога ён з'яўляецца, прыняў удзел у агучванні казак. Усе яны аб'яднаныя ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыццё», «Павучальныя казкі» і «Казка пра салдата-доктара».

Кампанія Apalon зрабіла праграму абсалютна бясплатнай і даступнай адразу на дзвюх платформах: для карыстальнікаў іOS і Androіd. У далейшым яна плануе падтрымліваць праект і папаўняць існуючую бібліятэку.

«Новы час патрабуе новых фарматаў, і мабільная праграма — гэта менавіта тое рашэнне, якое дазволіць беларусам па ўсім свеце дакрануцца да сваёй гісторыі, культуры і да сваіх каранёў», — кажа прадзюсар праекта Андрэй Залатар.

«Самасвядомасць і светаўспрыманне кожнай нацыі заснаваныя на гісторыях, якія людзі здаўна расказваюць адно аднаму. Беларускія казкі — найбагацейшая крыніца натхнення і гонару. Я рады ўнесці свой сціплы ўклад у працу выдатнай каманды, якая выпусціла Kazkі. Разам мы стварылі праграму, якая аб'яднала тэхналогіі, культуру і гісторыю, якая зможа стаць часткай беларускай спадчыны», — падкрэслівае генеральны менеджар Apalon Закары Розман.

Спампаваць праграму KAZKІ можна на AppStore і ў Google Play.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Kazkі: дакрануцца да спадчыны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.