Падаткавікі яшчэ раз нагадваюць нам, што гуляць на грошы ў нашай краіне дазваляецца толькі ў дарослым узросце.
Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі інфармуе, што ўзроставы цэнз для наведвання ігральных устаноў, у тым ліку віртуальных, і ўдзелу ў азартных гульнях павялічаны з 18 гадоў да 21 года з 1 красавіка гэтага года.
Адначасова прэс-служба МПЗ звяртае ўвагу на тое, што Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым чытанні прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змене кодэксаў». А гэты дакумент прадугледжвае замацаванне ў артыкуле 12.11 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне арганізатарам азартных гульняў забароны на допуск у ігральную ўстанову (у тым ліку віртуальную) асоб, якія не маюць на гэта права.
А і праўда, маладым не месца за сталом з рулеткаю.
Сяргей КУРКАЧ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».