Вы тут

Стала вядомая сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу — 62934 чалавекі


Учора ЦВК вызначыла сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Гэты паказчык склаў 62 934 чалавекі.


Аб гэтым заявіла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына перад пасяджэннем Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Само пасяджэнне было падрыхтоўчым.

На ім зацвердзілі метадычныя дапаможнікі і парадак правядзення трэнінгу для ўчастковых выбарчых камісій і практычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акруговых камісій. У прыватнасці, кожную ўчастковую камісію абавязалі абсталяваць сядзячыя месцы на ўчастках для галасавання выбаршчыкаў з інваліднасцю, пажылых людзей.

Што датычыцца канкрэтнай даты правядзення парламенцкіх выбараў, то яе вызначае Прэзідэнт. Цэнтральная камісія пакуль называе толькі месяц — гэта лістапад. Калі выбары будуць прызначаныя на пачатак лістапада, то выбарчая кампанія можа стартаваць у канцы ліпеня, а калі ў сярэдзіне лістапада, то старт будзе дадзены ў першай дэкадзе жніўня.

Таксама Лідзія Ярмошына расказала журналістам, што зусім хутка прадстаўнікі нашай Цэнтральнай выбарчай камісіі (яна сама і член камісіі Ірына Целікавец) адправяцца ў Казахстан, каб назіраць за пазачарговымі выбарамі прэзідэнта гэтай краіны. Нагадаем, абранне кіраўніка дзяржавы ў Казахстане пройдзе 9 чэрвеня.

За дзень да выбараў прадстаўнікі ЦВК наведаюць выбарчыя ўчасткі і ацэняць іх гатоўнасць. Акрамя таго, запланавана сустрэча з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама Казахстана.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».